28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавіруса будуць прышчапляць на Камароўцы і ў ЦУМе?

2
Ад каранавіруса будуць прышчапляць на Камароўцы і ў ЦУМе?

Менскія медыкі разглядаюць розныя варыянты.

У Менску працягваецца вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі вакцынамі «Гам-Кавіда-Вак» (Расея) і Vero cell (КНР). Так, кожны дзень у адной паліклініцы вакцынуюць больш за 100 чалавек, а ў другой - звыш 200. З паступленнем новых партый вакцын, выпуск якіх забяспечаць «Белмедпрэпараты», чакаецца, што колькасць людзей, якія прыйдуць на прышчэпку ў дзяржаўныя паліклінікі, павялічыцца ў разы. Агенцтва «Мінск-Навіны» высветліла, дзе могуць прывіваць новенькіх.

Намеснік галоўнага лекара ў арганізацыйна-метадычнай рабоце 34-й паліклінікі Савецкага раёна Вадзім Касцюкоў кажа:

- Разглядаем розныя варыянты: Камароўскі рынак, ЦУМ і іншыя, у якіх ёсць медыцынскія пункты. Бяром у разлік і гандлёвыя цэнтры. Цяпер жыхарам сталіцы нязвыкла будзе даведацца, што прышчапляць ад каранавіруснай інфекцыі будуць не толькі ва ўстановах аховы здароўя, але і на плошчах гандлёвых аб'ектаў. Тым не менш гэта праўда. За мяжой пад часовыя пункты прышчэпак спартовыя залы аддаюць.

Галоўная лекарка 21-й паліклінікі (Заводскі раён) Наталля Мысліўчык кажа пра аналагічныя пастановы:

- Мы прадбачым гэтую сітуацыю і разумеем, што некалькі паліклінік, да прыкладу, у нашым Заводскім раёне, не змогуць справіцца з вялікай плынню пацыентаў, якіх трэба вакцынаваць. Таму цяпер працуем на перспектыву. Ёсць дамоўленасці з адміністрацыямі некалькіх буйных гандлёвых аб'ектаў. Яны прадставяць плошчы для арганізацыі прышчэпачных пунктаў. Усё як трэба зробім - з улікам усіх патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнай службы. І тады зможам прышчапляць даволі вялікую колькасць людзей на дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках