25 красавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ: У свеце лік COVID-заражэнняў расце сёмы тыдзень запар

1
САЗ: У свеце лік COVID-заражэнняў расце сёмы тыдзень запар

Рост смяротнасці ад каранавіруснай інфекцыі на планеце назіраецца чацвёрты тыдзень запар.

Колькасць выпадкаў інфекавання каранавірусам у свеце павялічваецца сёмы тыдзень запар, а смяротнасць расце чацвёрты тыдзень запар. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус, паведамляе korrespondent.net.

"У студзені і лютым у свеце цягам шасці тыдняў зніжалася колькасць выпадкаў COVID-19. Цяпер мы сёмы тыдзень запар бачым рост колькасці выпадкаў (захворвання – рэд.) і чацвёрты тыдзень запар – рост смяротнасці", – сказаў кіраўнік САЗ на брыфінгу ў Жэневе ў панядзелак, 12 красавіка.

Ён адзначыў, што значны рост захворвання зафіксаваны ў шэрагу краінаў Азіі і на Блізкім Усходзе.

І колькасць выпадкаў інфекавання, падкрэсліў Гебрэесус, павялічваецца, нягледзячы на тое, што зрабілі ўжо больш за 780 млн COVID-прышчэпак. Зыходзячы з гэтага, указаў кіраўнік САЗ, варта прадаўжаць ужываць і іншыя захады для барацьбы з пандэміяй. Сярод іншага, выконваць сацыяльную дыстанцыю, насіць ахоўныя маскі, мыць рукі, праветрываць памяшканні, рабіць COVID-тэставанні і ізаляваць інфекаваных.

"САЗ не хоча бясконцых лакдаўнаў... Пандэмія COVID-19 яшчэ далёка не скончаная, але ў нас ёсць шмат падставаў для аптымізму", – падкрэсліў Гебрэесус, адзначыўшы, што зніжэнне захворвання і смяротнасці ў пачатку года сведчыць пра тое, то "вірус можа быць спынены".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках