20 красавiка 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю

5
Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: NEWSGOMEL.BY

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 12 красавіка да 31 снежня 2021 года.

На мяжы з Беларуссю ў межах Ровенскай вобласці ўводзяцца дадатковыя абмежаванні. Захады накіраваныя на ўзмацненне кантролю за выкананнем памежнага рэжыму.

Пра гэта ў Facebook паведамляе Паўночная рэгіянальная ўправа Дзяржаўнай памежнай службы.

Паведамляецца, што абмежаванні будуць дзейнічаць з 12 красавіка да 31 снежня 2021 года. Пад забарону трапляюць:

любыя працы з 22:00 да 06:00 у паласе ад памежных знакаў у глыбіню памежнай паласы на адлегласць да 100 метраў (акрамя сельскагаспадарчых працаў);

рух па дарогах, якіх няма ў рэестры аўтамабільных дарог і якія вядуць да лініі дзяржаўнай мяжы, з 22:00 да 06:00;

стаянка транспартных сродкаў і тэхнікі на ўзбочынах дарог паміж лініяй дзяржаўнай мяжы і пунктамі пропуску, калі яна не звязаная з тэхнічнымі няспраўнасцямі і чаканнем перасячэння мяжы;

палёты лёгкаматорных самалётаў, квадракоптараў і іншых БПЛА без папярэдняга паведамлення;

падвоз на аўто і ў цягніках людзей без дакументаў;

прыпынак цягнікоў (акрамя пасажырскіх) пры ўездзе на мытную тэрыторыю Украіны да чыгуначнай станцыі "Сарны" і ў адваротным кірунку.

Нагадаем, раней паведамлялася, што памежнікі не пусцілі ва Украіну 35 беларусаў, у якіх былі фэйкавыя COVID-даведкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках