18 красавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістаў берасцейскага «Руху» ў выходны адправілі ў калгас збіраць камяні

13
Футбалістаў берасцейскага «Руху» ў выходны адправілі ў калгас збіраць камяні
ФОТА: RUKH.BY

Нязвыклы спосаб матывацыі гульцоў выкарысталі ў берасцейскім клубе.

Нязвыклы спосаб матывацыі гульцоў выкарысталі ў берасцейскім футбольным клубе "Рух". У каманды ў чэмпіянаце Беларусі ў найвышэйшай лізе былі тры нічыі запар. І атрымалася дзіўная сітуацыя, калі берасцейскае "Дынама", значная частка гульцоў з якога перайшла ў "Рух", знаходзіцца сярод лідараў, а дружына Кірылы Альшэўскага – у сярэдзіне турнірнай табліцы.

І ў выходны дзень футбалісты паехалі... прыбіраць камяні з палёў у Пінскім раёне. І працавалі там некалькі гадзінаў. Ужо ў наступным паядынку хлопцы з "Руху" перамаглі ў гасцях "Іслач" (1:0). "Нехта ў царкву ездзіць, свечкі ставіць, а мы надумалі з'ездзіць у калгас", – сказаў "Трыбуне" спартовы дырэктар клуба Сяргей Прысяжнюк. Паводле ягоных словаў, гэта была "камандная пастанова", "ідэя ўсяго калектыву". І нават легіянеры нармальна паставіліся да працы на нефутбольным полі, запэўнівае Прысяжнюк.

"Трыбуна" не выключае, што на самай справе ідэя збіраць камяні можа належаць гаспадару "Руху" бізнэсоўцу Аляксандру Зайцаву. Ён нібыта "хацеў паказаць гульцам, як зарабляюць грошы звычайныя беларусы".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках