20 красавiка 2024, Субота, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА можа абавязаць футбалістаў вакцынавацца перад Еўра 2020

1
УЕФА можа абавязаць футбалістаў вакцынавацца перад Еўра 2020

Гаворка ідзе пра 600 гульцоў.

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) праз сваю медыцынскую камісію працуе над падрыхтоўкай пратаколу правядзення чэмпіянату Еўропы 2020 года летам гэтага года. Адным з яго пунктаў можа стаць абавязковая вакцынацыя ад COVID-19 для ўсіх футбалістаў, якія будуць заяўлены на турнір, а таксама трэнераў і персаналу каманды. Пра гэта 11 красавіка піша італійскае выданне Corriere dello Sport (пераклад - «Гордан»).

Гаворка ідзе пра вакцынацыю 600 футбалістаў. Адзначаецца, што УЕФА дазволіць пашырыць заяўку 24 каманд на турніры, кожная з якіх зможа ўключыць у яе 25 футбалістаў.

1 красавіка УЕФА дазволіў правядзенне пяці замен у матчах Еўра 2020. Раней футбольны звяз выключыў магчымасць правядзення Еўра 2020 пры пустых трыбунах.

Як паведамляе сайт УЕФА, матчы Еўра 2020 пройдуць з 11 чэрвеня да 11 ліпеня 2021 года. На турніры згуляе і нацыянальная каманда Украіны.

Першапачаткова чэмпіянат Еўропы павінен быў адбыцца з 12 чэрвеня да 12 ліпеня 2020 года ў 12 гарадах кантынента: Амстэрдаме, Баку, Більбао, Бухарэсце, Будапешце, Капенгагене, Дубліне, Глазга, Лондане, Мюнхене, Рыме і Санкт-Пецярбургу. Фінал турніру павінен быў прайсці на лонданскім стадыёне «Уэмблі». УЕФА 17 сакавіка 2020 года прыняў пастанову аб пераносе чэмпіянату Еўропы на 2021 год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках