20 красавiка 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белы аркуш за раніцу стаў чорным»: Жыхароў Баранавічаў турбуе едкі дым з завадской трубы

«Белы аркуш за раніцу стаў чорным»: Жыхароў Баранавічаў турбуе едкі дым з завадской трубы

Аўтаагрэгатны завод ігнаруе звароты незадаволеных.

Жыхар Баранавічаў Віталь Кузьміч жыве ў шматкватэрным доме на вуліцы Курчатава ўжо 12 гадоў. Яго дом размешчаны паблізу Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода. Віталь кажа, што прыкладна паўтара гады таму на заводзе ўсталявалі трубу, з якой ідзе чорны дым. І з таго часу, са слоў гараджаніна, жыць са смогам стала невыносна, паведамляе intex-press.by.

- Дым такі едкі, што нельга ні акно адчыніць, каб праветрыць кватэру, ні на дварэ падыхаць свежым паветрам, - бядуе гараджанін. - А зімой, калі было холадна, гэты чорны дым ішоў проста 24 гадзіны на дзень.

Віталь кажа, што дым турбуе не толькі яго, але і астатніх жыхароў дома з таго самага моманту, як з'явілася труба. У ветранае надвор'е пах дыму і зусім стаіць у пад'ездзе. 25 сакавіка, не вытрымаў і патэлефанаваў кіраўніцтву аўтаагрэгатнага завода.

- Распавёў пра гэтую праблемную трубу намесніку начальніка аўтаагрэгатнага завода. Ён сказаў, што прыме захады, - распавядае Віталь. - Прайшло ўжо паўмесяца, але сітуацыя не змянілася, а труба гэтак жа дыміць дагэтуль. Дым часам бывае такі густы і ядучы, што немагчыма дыхаць. Надоечы я на падаконніку пакінуў белы аркуш, дык ён стаў чорным за раніцу. А мы ж гэтым дыхаем.

Віталь думае, што такі едкі пах дыму можа быць выкліканы тым, што качагары няправільна распальваюць печ і дадаюць у яе аліву.

Аб праблеме ведаюць

У ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» распавялі журналістам, што ў курсе гэтай праблемы.

- Да нас звяртаўся гараджанін з такім пытаннем. Магчыма, качагары пры эксплуатацыi катлоў, акрамя дроў, дадавалі туды нешта яшчэ. Але мы ўзялі гэтае пытанне на кантроль, - паведаміў Віталь Віннічак, намеснік дырэктара персаналу і ідэалогіі ААТ Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках