28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў пустыні Негеў загадкавы егіпецкі амулет

2
Навукоўцы выявілі ў пустыні Негеў загадкавы егіпецкі амулет

Экспэрты мяркуюць, што яго выкарыстоўвалі старажытныя егіпцяне ў Лібане і Егіпце.

У Ізраілі ў пустыні Негеў быў знойдзены амулет у выглядзе жука скарабеяў, які мае сувязь з егіпецкім богам Сонца Ра. Пра гэта паведамляе Express (пераклад - «Апостроф»).

Малюсенькі артэфакт знайшоў падарожнік з Ерусаліму, ён з групай наведваў археалагічныя раскопкі на паўночным захадзе пустыні.

Экспэрты з Управы старажытнасці Ізраіля (IAA) мяркуюць, што яго выкарыстоўвалі старажытныя егіпцяне ў Лібане і Егіпце. Гэта першая знаходка такога кшталту ў Ізраілі. Яго ўважаюць за ўнікальны таксама праз памер – меншы за манету.

Аб'ект датуюць дзявятым ці восьмым стагоддзямі да нашай эры - амаль за 2000 год да нараджэння Ісуса Хрыста.

Пярэдняя частка амулета зробленая ў выглядзе скарабеяў або гнаявога жука, які мае трывалую сувязь з егіпецкім бажаством. Сама назва «скарабей» перакладаецца як «нараджэнне» ці «той, хто нараджае». Згодна са старажытнаегіпецкім міфам, скарабей быў праявай бога Сонца Ра, аднаго з галоўных багоў-стваральнікаў.

«Гэтая сувязь паміж богам-творцам і жуком паўстала праз няправільнае тлумачэнне егіпцян. Падчас назірання за жуком з шара авечага гною, куды самка адклала сваё яйка, яны інтэрпрэтавалі гэта як акт спантаннае самастварэнне. Жука, які каціў шар з гною, уважалі за ўвасабленне бога Сонца, які коціць Сонца па небе», - сказаў егіптолаг доктар Дафна Бэн-Тор.

Самі амулеты сталі сімвалам адраджэння ў свеце мёртвых. Іх часта выкарыстоўвалі для пахавання, яны нібыта суправаджалі памерлых у замагільнае жыццё.

Знойдзены амулет цяпер уключаны ў калекцыю Нацыянальных скарбаў Ізраіля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках