20 красавiка 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі абвясцілі пра пачатак чацвёртай хвалі каранавіруса

1
У Індыі абвясцілі пра пачатак чацвёртай хвалі каранавіруса

Блізу 65% хворых – грамадзяне, маладзейшыя за 45 гадоў.

У індыйскай сталіцы Дэлі пачалася чацвёртая хваля каранавіруса. Пра гэта заявіў галоўны міністр горада Арвінд Кеджрывал, паведамляе РБК са спасылкай на індыйскія СМІ.

«У Дэлі мы змагаліся з трыма хвалямі [COVID-19]. Чацвёртая хваля небяспечная. Яна распаўсюджваецца хутка», - сказаў Кеджрывал.

Ён дадаў, што ў сярэдзіне сакавіка ў горадзе фіксавалі менш за 200 выпадкаў заражэння на дзень, але за апошні дзень у сталіцы краіны зарэгістраваныя 10 722 хворых. Гэтую лічбу ён назваў рэкорднай. Пры гэтым, са слоў міністра, у суботу, 10 красавіка, у Дэлі было выяўлена 7 897 новых заражэнняў.

Кеджрывал адзначыў, што 65% захварэлых жыхароў горада – грамадзяне, маладзейшыя за 45 гадоў. Ён заклікаў урад пашырыць кампанію вакцынацыі насельніцтва, прыбраўшы ўзроставы цэнз. Цяпер прыярытэт пры вакцынацыі аддаецца грамадзянам, старэйшым за 60 гадоў, а таксама людзям ва ўзросце ад 45 да 49 гадоў, у якіх ёсць спадарожныя захворванні.

Грамадзян ён заклікаў не выходзіць з дому без патрэбы і звяртацца ў лякарні толькі ў выпадку неабходнасці. Акрамя таго, Кеджрывал абвясціў аб павелічэнні колькасці тэстаў да 120 тысяч, якія праводзяцца штодня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках