20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі вяшчанне тэлеканала Euronews

81
У Беларусі забаранілі вяшчанне тэлеканала Euronews

У Мінінфарме заявілі, што «было парушанае заканадаўства аб рэкламе».

«Белтэлекам» перастаў рэтрансляваць у краіне тэлеканал Euronews, дамова з ім не прадоўжаная. Аб гэтым паведамляецца ў Telegram-канале РІА Новости, якой інфармацыю пацвердзілі ў кампаніі.

Раніцай 12 красавіка карыстальнікі інтэрактыўнай тэлевізіі Zala ад «Белтэлекам» заўважылі паведамленне бягучым радком, што «з 12 красавіка трансляцыя тэлеканала спыненая». У іншых аператараў на момант публікацыі матэрыялу - напрыклад, Voka ад А1 або Космас-Тэлекам - тэлеканал пакуль транслюецца.

У РІА «Новости» наступным паведамленнем дадалі: «Рэтрансляцыя тэлеканала Euronews спыненая ў Беларусі праз выяўленыя парушэнні заканадаўства аб рэкламе, паведамілі ў Мінінфарме».

Мінінфарм заявіў, што тэлеканал Euronews выключаны беларускім Міністэрствам інфармацыі са спісу замежных СМІ, якім дазволена распаўсюджванне інфармацыі на тэрыторыі нашай краіны. Тэрмін дзеяння раней выдадзенага дазволу мінуў.

Замест яго будзе транслявацца расейскі канал пра Другую сусветную вайну «Перамога».

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках