20 красавiка 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя збіраецца ў космас

Турцыя збіраецца ў космас

Анкара выпрабавала гібрыдны рухавік ракеты для місіі да Месяца.

Турцыя правяла паспяховыя выпрабаванні гібрыднага рухавіка ракеты, прызначанай для выканання місіі на Месяц. Пра гэта ў нядзелю, 11 красавіка, паведаміў у Twitter турэцкі міністр прамысловасці і тэхналогіі Мустафа Варанк, паведамляе "Нямецкая хваля".

"Наша падрыхтоўка да жорсткай пасадкі, якая з'яўляецца першым этапам месяцовай місіі ў рамках нацыянальнай касмічнай праграмы, прадаўжаецца", – заявіў ён.

Паводле звестак агенцтва Anadolu, выпрабаванні прайшлі ў чарнаморскім раёне Шыле на паўночным усходзе правінцыі Стамбул. Іх наступны раўнд чакаецца ў Сінопе на поўначы краіны ў траўні.

Акрамя таго, пратэставаная рухальная ўстаноўка іншай ракеты – Sonda.

Амбіцыйная касмічная праграма Эрдагана

Анкара спадзяецца ажыццявіць місію да Месяца ў два этапы, у 2023 і 2028 гадах. На першай беспілотны апарат павінен апусціцца на паверхню спадарожніка Зямлі. Першы запуск пройдзе пры супрацоўніцтве з міжнароднымі кампаніямі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 9 лютага апублікаваў нацыянальную касмічную праграму. Сярод іншага, Анкара мае намер стварыць уласны касмадром, адправіць турэцкага грамадзяніна ў космас, а таксама запусціць новыя спадарожнікі для цывільных і вайсковых патрэбаў. Праграма нацэленая на вывад Турцыі "ў найвышэйшую лігу ў касмічнай сферы", патлумачыў тады міністр прамысловасці і тэхналогіі. Ініцыятыва з прычыны складанай эканамічнай абстаноўкі ў краіне выклікала хвалю крытыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках