20 красавiка 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрагандаль» прадаўжае займаць былыя крамы BIGZZ і «Дамашні»

6
«Еўрагандаль» прадаўжае займаць былыя крамы BIGZZ і «Дамашні»

Акрамя таго, многія крамы зачыняюцца.

Кампанія «Еўрагандаль» зарэгістравала ў Гандлёвым рэестры новыя крамы. Мяркуючы з запісаў, рыхтуюцца да адкрыцця пункты там, дзе раней працавалі сеткі BIGZZ (пад брэндам «Копилка»), а таксама «Дамашні», піша officelife.

Напрыклад, лідар сеткавага гандлю зойме месца «Копилки» на вуліцы Лук'яновіча ў Менску. Таксама замест «Дамашняга» на Гайнаўскай шашы ў Лагойску будзе «Еўраопт».

Як паведамлялася, сетка «Дамашні» перастала разлічвацца з некаторымі пастаўшчыкамі са снежня 2020 года, многія крамы зачыняюцца.

Сетка BIGZZ не была заўважаная ва ўхіленні ад разлікаў, але таксама зачыняецца. Яе пункты паступова займаюць «Суседзі», «Гіпа» і «Еўраопт».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках