20 красавiка 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі блогер паказаў, як сабраў для Top Gear машыну Джэймса Бонда

Брытанскі блогер паказаў, як сабраў для Top Gear машыну Джэймса Бонда

Ён нават убудаваў у яе агнямёт.

Брытанскі блогер і сталы госць Top Gear Колін Ферз пабудаваў для шоу амаль сапраўдную машыну Джэймса Бонда. У ёй ён паспрабаваў паўтарыць усё тое, што паказвалі ў фільмах пра галоўнага брытанскага шпіёна, піша «Медуза».

Паводле ўмоваў эксперыменту, машына Бонда ад Коліна Ферза павінна была быць дастаткова бюджэтнай – на яе можна было выдаткаваць не больш за сем тысячаў фунтаў. За аснову блогер узяў BMW Z3 (гэты аўтамабіль з'яўляўся ў бандыяне ў сярэдзіне 1990-х). У яго брытанец дадаў спецыяльнае дадатковае кола, якое можа прыўздымаць і паварочваць аўтамабіль – у фільмах Бонд выкарыстаў яго для прыцэльвання падчас язды.

Таксама Ферз умантаваў у падкрылкі распырсквальнік машыннага алею, убудаваў зброю ў задні бампер і дадаў жартоўную «камуфляжную сістэму» – дымавая машына працуе проста ў салоне і цалкам хавае кіроўцу ад пабочных. Адзіны мінус гэтай сістэмы маскавання – кіроўца сам таксама амаль нічога не ўбачыць і з цяжкасцю можа кіраваць машынай.

Але галоўнае – агнямёт у дне аўтамабіля! У відэа, дзе Ферз прэзентаваў свой «эпічны аўтамабіль Бонда, зроблены ў хатніх умовах», блогер нават пасмажыў з дапамогай агнямётаў сабе курыцу. Праўда, ужо засмажаную курыцу Ферз паказаў пасля перабіўкі – магчыма, на самай справе блогер зрабіў і не як Джэймс Бонд і набыў яе ў найбліжэйшым супермаркеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках