29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі самалёт Wizz Air

1
У Менску заўважылі самалёт Wizz Air

Што робіць у сталіцы лаўкост?

Сёння ў Нацыянальным аэрапорце Менск прызямліўся самалёт вугорскага авіяперавозчыка Wizz Air, які ўжо не першы год заяўляе пра планы запуску рэгулярных авіязлучэнняў з Беларуссю. Tut.by даведаўся, чаму лаўкост апынуўся пад Менскам і ці значыць гэта, што папулярная авіякампанія з бюджэтнымі квіткамі нарэшце прыйшла на беларускі рынак.

Судна кампаніі Wizz Air рэйса «Будапешт - Менск» прызямлілася ў Нацыянальным аэрапорце Менск 11 красавіка а 12.58. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў анлайн-сэрвісе FlightRadar24, які дазваляе адсочваць становішча паветраных суднаў (вось скрыншот).

Па падрабязнасці журналісты звярнуліся да прэс-сакратаркі Нацыянальнага аэрапорта Менск Раміны Саматханавай. Суразмоўніца паведаміла, што «нічога асаблівага» ў гэтай сітуацыі няма:

- Гэта быў чартарны рэйс, які даставіў у Менск футбалістаў з Будапешта. Тут казаць пра [пачатак] рэгулярных злучэнняў нельга. Звычайны заказны чартарны рэйс.

Удакладнім, што 13 красавіка ў сталіцы пройдзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы ў міні-футболе Беларусь - Вугоршчына.

Пра тое, што ў Менск будзе лётаць вугорскі лаўкост Wizz Air, яшчэ у 2019 годзе журналістам распавядаў дырэктар Дэпартамента авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. Планавалася, што авіязлучэнні стартуюць ужо вясной 2020 года. Праходзіла інфармацыя, што рэйсы будуць арганізаваны з аэрапорта ў Горадні, пазней - і ў Менску. Аднак рэгулярных палётаў Wizz Air з Беларусі па-ранейшаму няма, вядуцца перамовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках