19 красавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў пра новую тэндэнцыю на рынку працы, якая паскорылася праз крызіс

5
Экспэрт распавёў пра новую тэндэнцыю на рынку працы, якая паскорылася праз крызіс

З краіны з'язджаюць не толькі прадстаўнікі IT-сектара.

Вядомы эканаміст Сяргей Чалы распавёў пра тое, чаму ўсё больш складана даваць мікра і макра аналіз беларускай эканоміцы на падставе звестак статыстыкі, піша «Салiдарнасць».

- Таму што ў нас улады пераходзяць у рэжым, калі замест таго, каб змагацца са з'явай - пачынаюць змагацца з адлюстраваннем, - разважае Сяргей Чалы ў суботнім стрыме. - З адлюстраваннем з'явы, з асвятленнем з'явы. З серыі: мы не можам нічога зрабіць з эканомікай, дык давайце засакрэцім лічбу, ці зменім метадалогіі такім чынам, каб гэтая лічба не выглядала такой страшнай.

Эканаміст прыводзіць у прыклад рынак працы Беларусі і феномен, тэндэнцыю якая з'явілася ў 2016-м і паскорылася ў выніку палітычнага крызісу 2020-га.

- А менавіта - адток кваліфікаваных кадраў. І гаворка ўжо не пра IT, а пра прадстаўнікоў іншых сфер, якім значна складаней прыняць такое рашэнне, але якія ўрэшце пачалі яго прымаць. У тым кваліфікаваныя лекары.

Са слоў экспэрта, на рынку працы цяпер велізарны недабор, але нават гэтым лічбам верыць нельга праз адміністрацыйнае ўмяшанне, накіраванае на тое, каб «сітуацыя выглядала лепш».

- Улады паводзяць сябе дзіўным чынам. Гэта значыць, не маючы магчымасці паўплываць на сітуацыю, яны падмалёўваюць, кіруючыся: і нам будзе здавацца, што ўсё не так ужо дрэнна.

Такое адчуванне, што ўлады пачынаюць займацца галоўным чынам вытворчасцю «рэчаіснасці». Не замест таго, а менавіта таму што кіраваць эканомікай у іх цяпер зусім не атрымліваецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках