19 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж новых аўто ў Беларусі знізіўся на 43,5%

1
Продаж новых аўто ў Беларусі знізіўся на 43,5%
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Тэндэнцыя пачалася з красавіка мінулага года.

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) за першы квартал аўтадылеры прадалі 9057 новых аўто. Год таму гэты паказчык перавысіў 16 тысяч адзінак. Падзенне продажу склала 43,5%. За ўвесь мінулы год было прададзена 52 768 аўтамабіляў. У параўнанні з 2019 годам гэта - 18,2%, паведамляе belretail.by.

Такая дынаміка першага квартала шмат у чым абумоўленая ўсплёскам продажу у сакавіку мінулага года, калі ў перыяд дэвальвацыі рубля беларусы скупілі ўсе складскія запасы дылераў.

Падзенне продажу пачалося з красавіка 2020 года. Асноўнымі прычынамі гэтай тэндэнцыі экспэрты называюць зніжэнне даходаў насельніцтва, змену пакупніцкіх прыярытэтаў і згортванне аўтакрэдытавання.

У 2021 годзе эканамічныя настроі беларусаў не палепшыліся. Паводле апошніх звестак апытання Нацбанку, большасць насельніцтва нашай краіны ў чаканні ў будучыні інфляцыі і росту коштаў, устрымліваецца ад здзяйснення буйных набыткаў і аддае перавагу захоўваць зберажэнні ў гатоўцы.

Крызісныя тэндэнцыі ў Беларусі ўзмацняюцца, што ў першую чаргу адбіваецца на продажах дарагіх тавараў. Хутчэй за ўсё падзенне рынку новых аўтамабіляў сёлета прадоўжыцца. Магчыма, некаторыя дылеры закрыюцца, бо продажы аўтамабіляў застануцца на нулявым узроўні.

Ніводнага аўто не прадалі ў Беларусі за першы квартал такія маркі, як «Шэўрале-Ніва», Mitsubishi, MINI, Maserati і Ford.

Нядаўні лідар рэйтынгу - Renault - апусціўся на шостае месца.

Усе маркі, якія патрапілі за межы ТОП-10, прадалі менш за 100 аўто за квартал.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках