25 красавiка 2024, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі беларусаў выжывае менш чым на 300 рублёў за месяц

5
Стала вядома, колькі беларусаў выжывае менш чым на 300 рублёў за месяц

Такіх шмат у кожнай вобласці.

Узровень жыцця нават у межах такой краіны, як РБ, адчувальна адрозніваецца. Banki24.by разбірае, як жывуць гараджане і вяскоўцы ў розных кутках Беларусі.

Выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ідзе ў сталым рэжыме. Прамежкавыя вынікі чыноўнікі падводзяць раз на квартал. На сёння самымі актуальнымі з'яўляюцца звесткі за канец 2020 года.

Выбарка з людзей складаецца так, што гранічная памылка вымярэння нізкая і высновы можна распаўсюджваць на ўсю тэрыторыю, на якой праводзіліся апытанні.

Адным з ключавых паказчыкаў выступаюць сярэднія наяўныя рэсурсы на душу насельніцтва. Гэта грошы, прадукты харчавання з асабістай падсобнай гаспадаркі і натуральныя льготы і выплаты. У Беларусі доля грашовых рэсурсаў звычайна перавышае 90%.

У Берасцейскай вобласці ў 4 квартале 2020 года медыянны ўзровень рэсурсаў на чалавека склаў 504,7 BYN за месяц. Аднак у рэгіёне адзначалася прыкметная доля насельніцтва з душавымі рэсурсамі, ніжэйшымі за 300 BYN. У гарадской мясцовасці Берасцейшчыны такая доля склала 8,5%, у сельскай - 12%.

У Віцебскай вобласці медыяна ў душавых рэсурсах склала 518,9 BYN за месяц. Пры гэтым удзельная вага гараджан з рэсурсамі, меншымі за 300 BYN, дасягнула 8,7%, вяскоўцаў - 18,8%.

У Гомельскай вобласці медыянныя рэсурсы на чалавека склалі 503,5 BYN. Удзельная вага насельніцтва з наяўнымі рэсурсамі, меншымі за 300 BYN за месяц, дасягнула 9,4% у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу і 15,6% на вёсцы.

У Гарадзенскай вобласці медыяна наяўных рэсурсаў на чалавека дасягнула 552,3 BYN. Доля гарадскога насельніцтва з рэсурсамі, меншымі за 300 BYN за месяц, склала 5,9%, сельскага - 6,4%.

У Менскай вобласці медыянныя рэсурсы на душу насельніцтва склалі 520,1 BYN за месяц. Доля гараджан з рэсурсамі на чалавека, ніжэйшымі за 300 BYN, дасягнула 6,1%, вяскоўцаў - 10,3%.

У Магілёўскай вобласці медыяна наяўных рэсурсаў склала 470,5 BYN. Удзельная вага гарадскога насельніцтва рэгіёну з рэсурсам,і меншымі за 300 BYN, дасягнула 9,9%, сельскага - 25,9%.

Такім чынам, больш за чвэрць вяскоўцаў Магілёўшчыны неяк жылі на грошы ледзь вышэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму. Пражытачны мінімум - гэта неабходны для захавання здароўя мінімальны набор прадуктаў харчавання і іншыя тавары і паслугі, кошт якіх вызначаецца як доля ад мінімальнага набору.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў 4 квартале агулам у краіне склаў 261,3 BYN на месяц. Бюджэтны мінімум для працаздольных беларусаў быў вышэйшы - 289,2 BYN.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках