19 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы назвалі топ эканамічных аўтамабіляў

7
Японцы назвалі топ эканамічных аўтамабіляў
ФОТА: TOYOTA

Галоўным паказчыкам эканамічнага аўтамабіля з'яўляецца паліўная эфектыўнасць.

Міністэрства зямлі, інфраструктуры, транспарту і турызму Японіі абнародавала рэйтынг самых эканамічных аўтамабіляў, паведамляе korrespondent.net.

Гэты спіс складаецца кожны год. Для яго стварэння аналізуюць замеры і характарыстыкі транспартных сродкаў, якія атрымліваюць падчас сертыфікацыі аўтамабіляў.

Галоўным паказчыкам з'яўляецца паліўная эфектыўнасць - адлегласць, якую аўтамабіль праходзіць на адным літры гаручага. Гэтая характарыстыка павышае цікавасць карыстальнікаў да зберажэння энэргіі.

У цяперашні рэйтынг увайшлі аўтамабілі, вырабленыя ў канцы 2020 - пачатку 2021 года. Міністэрства Японіі абнародавала два рэйтынгавыя спісы - для традыцыйных машын і кей-караў.

Самыя эканамічныя аўтамабілі на японскім рынку:

Toyota Yaris - 36 км/л

Toyota Prius - 32,1 км/л

Toyota Yaris Cross - 30,8 км/л

Toyota Corolla Sport - 30,0 км/л

Toyota Aqua - 29,8 км/л

Nissan Note - 29,5 км/л

Honda Fit - 29,4 км/л

Toyota Corolla - 29,0 км/л

Toyota Corolla Touring - 29,0 км/л

Honda Insight - 28,4 км/л

Самыя эканамічныя кей-кары

Suzuki Alto - 25,8 км/л

Mazda Carol - 25,8 км/л

Suzuki Wagon R - 25,2 км/л

Mazda Flair - 25,2 км/л

Suzuki Alto Lapin - 25,2 км/л

Daihatsu Mira e: S - 25,0 км/л

Subaru Pleo Plus - 25,0 км/л

Toyota Pixis Epoch - 25,0 км/л

Suzuki Hustler - 25,0 км/л

Mazda Flair Crossover - 25,0 км/л

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках