20 красавiка 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты на больш за 100 тысяч даляраў канфіскавалі ў Польшчы

23
Беларускія цыгарэты на больш за 100 тысяч даляраў канфіскавалі ў Польшчы
ФОТА: LUBELSKIE.KAS.GOV.PL

Іх везлі з Беларусі ў Польшчу ў грузавых цягніках.

За апошнія некалькі дзён польскія памежнікі і мытнікі затрымалі пяць партый цыгарэт у Тэрэспалі. Іх везлі з Беларусі ў Польшчу ў грузавых цягніках. Усяго было канфіскавана амаль 29,4 тысячы пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваюць у 440 тысяч злотых (амаль 115 тысяч даляраў), паведамляе strazgraniczna.pl.

У трох выпадках цыгарэты былі схаваныя ў вагонах з дранкай, у адным - у бетонных блоках. Яшчэ ў адным выпадку 12,4 тысячы пачак цыгарэт выявілі ў вагоне з ДВП.

Акрамя гэтага, партыю цыгарэт на 17 тысяч даляраў выявілі ў грузавым цягніку ў Белай Падлясцы, паведамляе Люблінская мытня.

ФОТА: STRAZGRANICZNA.PL
ФОТА: LUBELSKIE.KAS.GOV.PL
ФОТА: STRAZGRANICZNA.PL
ФОТА: LUBELSKIE.KAS.GOV.PL
ФОТА: LUBELSKIE.KAS.GOV.PL
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках