25 красавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты ў Крыме ператварылі Інкерманскае возера ў «голае каменнае дно»

17
Акупанты ў Крыме ператварылі Інкерманскае возера ў «голае каменнае дно»
фотa: RoksolanaToday / Twitter

Фотафакт.

У акупаваным Расеяй Крыме практычна цалкам высах Інкерманскі кар'ер, які карыстаўся вялікай папулярнасцю ў турыстаў і мясцовых жыхароў, паведамляе Асацыяцыя рэінтэграцыі Крыму, піша «Новы час».

Акупанты менш чым за месяц выпампавалі ўсю ваду. Агулам з возера пампавалі блізу 5000 куб. вады на дзень.

Цяпер замест вадаёма тут «голае каменнае ды ілістае дно».

У Асацыяцыі нагадалі, што ваду выпампавалі для расейскіх вайсковых баз у Севастопалі.

Гэта возера ўважалася за адно з самых старажытных вадаёмаў, якія ўтварыліся некалькі тысяч гадоў таму на месцы старажытнага кар'ера, на ўскраіне горада Інкермана. У непасрэднай блізкасці да Інкерманскага пячорнага кляштара.

Існавала таксама меркаванне, што вадаём з'явіўся са святой крыніцы. Адной з асаблівасцяў лічылася глыбіня возера, у самым глыбокім месцы, ад паверхні вады да глею, было амаль 60 метраў.

Да:

Фотa: wikipedia

Цяпер:

фотa: RoksolanaToday / Twitter
фотa: RoksolanaToday / Twitter
фотa: RoksolanaToday / Twitter
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках