23 красавiка 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты лекар Дзмітрый Харкоў: Трэба адзін аднаму дапамагаць і падтрымліваць

5
Знакаміты лекар Дзмітрый Харкоў: Трэба адзін аднаму дапамагаць і падтрымліваць
ДЗМІТРЫЙ ХАРКОЎ

Вядомы віцебскі трансплантолаг распавёў, чаму звольніўся на знак салідарнасці са сваім калегам.

Вядомы трансплантолаг Дзмітрый Харкоў звальняецца з клінікі «адпаведна з прынцыпамі гуманізму, этыкі і салідарнасці лекараў», паведамляе «Радыё Свабода».

Кандыдат медыцынскіх навук, загадчык аддзела перспектыўных накірункаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі МНПЦ транспланталогіі і гематалогіі Дзмітрый Харкоў напісаў заяву аб звальненні.

Ён зрабіў гэта на знак салідарнасці са сваім віцебскім калегам, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімірам Мартавым, з якім не падоўжылі кантракт.

8 красавіка ў доктара Харкова канчаецца кантракт, за месяц да заканчэння ён напісаў заяву аб звальненні з МНПЦ.

«Я пакінуў заяву ў сакратара дырэктара МНПЦ Алега Румо, у ёй выклаў сваю прынцыповую пазіцыю. Заява ўжо падпісаная. Ніхто нічога не спытаў», - кажа Дзмітрый Харкоў.

Вядомы трансплантолаг вучыўся ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Бацька Уладзіміра Мартава, прафесар, доктар медыцынскіх навук Юрый Барысавіч Мартаў, навучаў яго хірургіі.

Дзмітрый Харкоў публічна звяртаецца да галоўнага доктара Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Андрэя Захарава, а таксама хоча пачуць меркаванні старшыні Беларускай асацыяцыі лекараў Дзмітрыя Шаўцова і прафсаюзнага лідара медыкаў Вячаслава Шылы.

«Вельмі крыўдна, што ніхто не абараняе чалавека - ні прафсаюзы, ні асацыяцыя лекараў. Мне хацелася б даведацца меркаванне галоўнага лекара, якія ў яго тлумачэнні, з якой прычыны Уладзіміру Мартаву не падаўжаюць кантракт, што ён скажа. Бо дынастыя Мартава вельмі паважаная, вядомая, бацька Уладзіміра Юрый Барысавіч быў асобай. Трэба адзін аднаму дапамагаць і падтрымліваць, інакш нічога не будзе.

Пытанне паўстае шырэй: руйнуецца сістэма каардынатаў, руйнуецца сістэма маральных прынцыпаў. Чалавек - прафесіянал высокага класа, ён столькі жыццяў выратаваў. Галоўная каштоўнасць у нас якая? Чалавечае жыццё. Атрымліваецца, што абышліся незаслужана. Сістэма чалавечых каштоўнасцяў пацярпела. А без сістэмы каштоўнасцяў грамадства не можа ісці да нечага светлага. Вельмі сумна», - каментуе свой учынак доктар Дзмітрый Харкоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках