19 красавiка 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Аравія падвысіла кошты нафты для Азіі і ЗША

1
Саудаўская Аравія падвысіла кошты нафты для Азіі і ЗША

Адначасова прапанаваная сістэма зніжак на еўрапейскім рынку.

Саудаўская Аравія прадаўжае павышаць кошты сваёй нафты для пакупнікоў у Азіі і ЗША, адначасова прапаноўваючы зніжкі на еўрапейскім рынку.

Для азіяцкіх кліентаў красавіцкія партыі ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі каралеўства Saudi Aramсо падаражэюць амаль для ўсёй лінейкі марак, паведамляе Platts са спасылкай на апублікаваны ў панядзелак прайс-ліст (пераклад – finanz.ru).

Самы папулярны саудаўскі гатунак Arab Light стане даражэйшым на 40 цэнтаў і будзе прадавацца з рэкордным за год коштам – на 1,4 даляра вышэй за бенчмарку Oman/Dubai.

Лёгкія маркі Arab Superlight і Arab Extra Light падаражэюць на 50 і 60 цэнтаў адпаведна. Кошт Arab Medium вырасце да 20 цэнтаў, а Arab Heavy застанецца нязменнай.

Трэці раз з пачатку года кошт саудаўскай нафты падымецца для ЗША: Extra Light – на 30 цэнтаў за бараль, а Light і Medium.

З пачатку года лёгкія маркі Saudi Aramcо для азіяцкіх пакупнікоў падаражэлі ўжо на 1,1 даляра, а для амерыканскіх – на 40–60 цэнтаў.

У Еўропе, дзе саудаўская нафта канкуруе з расейскай, палітыка Эр-Рыяда дыяметральна супрацьлеглая. У красавіку каралеўства рэзка павялічвае зніжкі да Brent, дэ-факта скасоўваючы павышэнне коштаў, прадпрынятае ў папярэднім месяцы. Для кліентаў на паўночным захадзе ЕЗ Arab Extra Light у красавіку патаннее на 1 даляр, Light і Medium – на 1,7 даляра, а Heavy – на 1,9 даляра. Дысконт гэтых гатункаў да Brent павялічыцца да 1,1, 1,9, 2,5 і 3,2 даляра адпаведна.

Міжземнаморскія краіны змогуць набыць Саудаўскую нафту з мінімальнымі коштамі з пачатку года. Кошт Arab Extra Light для іх знізіцца на 1,5 даляра да зніжкі 1,9 даляра да Brent. Arab Light патаннее на 1,7 даляра і будзе прадавацца на 2,2 даляра танней за паўночнаморскі гатунак. Настолькі ж паменшыцца афіцыйны кошт гатунку Arab Medium, які будзе каштаваць на 2,6 даляра менш Brent. Зніжка для Arab Heavy стане большай на 1,8 даляра і складзе 3,1 даляра за бараль.

Новыя кошты саўдыты апублікавалі, дачакаўшыся вынікаў пасяджэння АПЕК+, дзе альянс з 28 краінаў прыняў пастанову прадаўжаць жорстка абмяжоўваць здабычу. Права нязначна нарасціць пастаўкі ў красавіку атрымалі толькі Расея і Казахстан – на 130 і 20 тысячаў бараляў за дзень адпаведна. Іншыя дзяржавы АПЕК+ захаваюць квоты нязменнымі, пампуючы амаль на 7 млн бараляў за дзень менш, чым да крызісу.

Саудаўская Аравія пры гэтым прадоўжыць добраахвотнае зніжэнне здабычы на дадатковы 1 млн бараляў за дзень.

Дэфіцыт на рынку нафты захаваецца ў найбліжэйшыя месяцы, і АПЕК+ спадзяецца на паскоранае скарачэнне запасаў, якія прыйдуць у норму ўжо да пачатку чацвёртага квартала гэтага года, адзначае аналітык Райфайзенбанка Андрэй Палішчук.

Парушыць планы можа амерыканскі сланец, аднак пакуль істотны рост свідравой актыўнасці не прывёў да прыкметнага павышэння здабычы.

«Пры доўгім перыядзе высокіх коштаў многія падрыхтаваныя свідравіны могуць быць запушчаныя ў эксплуатацыю. У сітуацыі росту прапановы канкурэнтаў АПЕК+ можа прыняць пастанову пра павелічэнне ўласнай здабычы, каб не аддаваць зноў частку рынку ЗША. Але пакуль не ясна, ці зможа краіна павялічыць здабычу ў найбліжэйшыя два-тры кварталы, ці для гэтага патрэбен значна больш доўгі перыяд высокіх коштаў», – адзначае Палішчук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках