28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць - наша сіла!

1
Салідарнасць - наша сіла!
ФОТА: TUT.BY

Давайце ўзгадаем беларускую навуку перамагаць.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў эмацыйны ліст чытача:

- Давайце ўспомнім, з чаго мы пачыналі нашы пратэсты. Мы аб'ядналіся, мы не дзяліліся па прыналежнасці да партыяў. Мы не спрачаліся аб дзяржаўных мовах і сцягах. Побач стаялі хатнія гаспадыні і бізнэсоўцы, пенсіянеры і студэнты, дворнікі і банкіры, вернікі і атэісты, дэмакраты і лібералы. У кожнага была свая асабістая прычына для выхаду.

Кагосьці не задавальняў заробак або пенсія, хтосьці быў не задаволены падвышэннем пенсійнага ўзросту, ростам коштаў прадуктаў і камунальных паслуг, хтосьці не мог мірыцца з бяспраўем і беззаконнем.

І кожны займаўся тым, што ўмее, што можа. Палітыкі працавалі над санкцыямі, актывісты арганізоўвалі маршы, прадпрымальнікі займаліся дастаўкай прадуктаў і вады, блогеры асвятлялі пратэсты, пенсіянеры малявалі плакаты і распаўсюджвалі ўлёткі і газеты, вернікі маліліся...

У нас была адзіная мэта: змена ўлады, свабода палітвязняў і сумленныя выбары.

Што адбываецца цяпер? Чаму сёння на ўсіх інтэрнэт-рэсурсах столькі спрэчак, крытыкі? Бо кожны займаецца сваёй справай. Адны - вонкавым ціскам на дыктатуру, іншыя працуюць над санкцыямі, трэція вядуць працу знутры, чацвёртыя асвятляюць падзеі і гэтую працу, пятыя ствараюць петыцыі...

І толькі ўсё ў сукупнасці мае сілу. Толькі ўсе разам мы зможам дамагчыся перамогі! Мэта ў нас адна! Давайце адкінем негатыў і падтрымаем адзін аднаго.

Толькі аб'яднаўшыся, толькі разам мы зможам прыйсці да сваёй мэты!

Салідарнасць - наша сіла!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках