24 красавiка 2024, Серада, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Першая арганізацыя пазбавіла Беларусь ад прозвішча Лукашэнка»

13
«Першая арганізацыя пазбавіла Беларусь ад прозвішча Лукашэнка»

Пазіцыя МАК заслугоўвае воплескаў.

І яшчэ раз пра МАК. Беларускае пытанне разгледжанае. Пазіцыя «банды Баха» заслугоўвае воплескаў. Выбары без выбару паводле загадзя зацверджанага сцэнару не прызнаныя. Лукашэнка сышоў, але на яго месца не пусцілі іншага Лукашэнку, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

У выніку: НАК без прэзідэнта і без Баскава. Брава, МАК!

Мы папярэджвалі, што галоўнае, не гэты спектакль, а правы спартоўцаў, з якімі лепш не стала. Беларуская нязломная спартыўная вертыкаль атрымала належную ацэнку за тое, што не адарвалася ад прабітага ёю дна. Зноў уквэцаліся ў гісторыю. Амаль як у Албаніі, дзе давялося праводзіць надзвычайную сесію пад кантролем МАК, каб развязаць сітуацыю.

Гэта будзе чарговая праверка на гатоўнасць развязваць сітуацыю. Да таго, каб застацца без сцяга і гімна, застаўся адзін крок.

Прынцыповая пазіцыя МАК выклікае павагу. Хоць адна арганізацыя пазбавіла Беларусь ад прозвішча Лукашэнка на пасадзе прэзідэнт. МАК - здолей. Бах, ты мацак.

НАК Беларусі варта задумацца не над касметычным рамонтам фасада, а змяненнем сістэмы. Саша, чуеш? Свет ніколі не будзе ранейшым. Ты і твая сямейка нікому не патрэбныя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках