29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выкрылі «штукі» Расеі з дэзінфармацыяй аб вакцынах ад COVID-19

ЗША выкрылі «штукі» Расеі з дэзінфармацыяй аб вакцынах ад COVID-19
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Названыя чатыры онлайн-платформы, якія працавалі пад кіраўніцтвам выведкі РФ.

Глабальны цэнтр узаемадзеяння пры Дзярждэпартамэнце ЗША пацвердзіў, што Расея распаўсюджвала дэзінфармацыю пра заходнія вакцыны супраць COVID-19.

Такую заяву зрабіў прадстаўнік Дзярждэпу Нэд Прайс на брыфінгу ў панядзелак, 8 сакавіка, перадае РІА "Новости". Чыноўнік назваў падзеі "штукай" РФ.

"Мы можам пацвердзіць, што Цэнтр ідэнтыфікаваў чатыры расейскія онлайн-платформы, якія працавалі пад кіраўніцтвам расейскіх выведвальных службаў і распаўсюджвалі дэзінфармацыю", - сказаў ён. Канкрэтныя рэсурсы супрацоўнік Дзярждэпа не назваў.

Як паказаў Прайс, на гэтых сайтах была недакладная інфармацыя пра дзве вакцыны, ухваленыя ЗША медыцынскім рэгулятарам FDA.

"Ясна, што Расея вярнулася да сваіх старых штук і тым самым патэнцыйна ставіць пад пагрозу жыццё людзей, распаўсюджваючы дэзінфармацыю аб вакцынах, пра якія мы ведаем, што яны ратуюць жыццё... Як мы ведаем, расейцы ўдзельнічалі ў гэтым ужо нейкі час", - абурыўся Прайс.

Раней высокі прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах Жазеп Барэль заявіў, што ЕЗ узмоцніць супрацьдзеянне расейскім кампаніям аб дэзінфармацыі заходніх вакцын.

Да гэтага газета The New York Times пісала, што расейскія інфармацыйныя агенцтвы наўмысна пісалі дрэнна пра прэпараты Pfizer і AstraZeneca, каб прасунуць "Спадарожнік V".

Таксама, са звестак The Wall Street Journal, шэраг СМІ, якімі кіруюць расейскія спецслужбы, наўмысна ставяць пад сумнеў бяспеку і эфектыўнасць заходніх вакцын.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках