29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скупляюць валюту ўжо 15 месяцаў запар

1
Беларусы скупляюць валюту ўжо 15 месяцаў запар

За гэты час банкі страцілі больш за два мільярды даляраў.

У прэс-рэлізах аб стане ЗВР трэці месяц запар няма згадкі куплі валюты як крыніцы папаўнення рэзерваў. З гэтага вынікае, што 3 месяцы Нацбанк выступае як нета-прадавец валюты. Яшчэ большы час скупляе валюту насельніцтва Беларусі. Вось ужо 15 месяцаў фізічныя асобы з'яўляюцца чыстымі прадаўцамі «зайчыкаў» і пакупнікамі валюты ў банкаў. За такі тэрмін скарбонкі беларусаў папоўніліся на 2,214 млрд USD. Адпаведна, банкі гэтыя грошы страцілі, паведамляе banki24.by

Куплі валюты насельніцтвам спрыяюць адразу некалькі чыннікаў. З галоўных можна назваць высокія дэвальвацыйныя чаканні. Увесь 2020 год унутраны валютны рынак скалыналі катаклізмы: то сусветны крызіс прыводзіць да скупкі валюты на 0,9 млрд USD за месяц, то выбары падахвочваюць эканамічных агентаў набыць звыш 1 млрд USD.

Таксама дадае рызык шматмесячнае перавышэнне тэмпаў росту рэальных даходаў насельніцтва над тэмпамі росту прадукцыйнасці працы. У ранейшыя часы гэта з непазбежнасцю прыводзіла да скупкі валюты «у запас», бо ў фізічных асоб з'яўляліся свабодныя рублі.

У 2019 годзе сярэдні заробак у Беларусі ўпершыню з 2014 года стаў стабільна перавышаць 500 USD. У 2020-м улады таксама ў асноўным ўтрымлівалі сярэдні заробак блізу 500 USD.

У красавіку 2020 года ўрад афіцыйна адвязаў рост заробкаў у дзяржсектары ад прадукцыйнасці. У выніку ў фізічных асоб знікла ранейшае жаданне быць прадаўцамі валюты банкам.

Асаблівую актуальнасць такая тактыка беларусаў набыла ва ўмовах нізкіх ставак за валютныя дэпазіты і боязі захоўваць грошы ў сістэме (кейс Белгазпрамбанка). У апошнія месяцы да гэтага дадаўся разгон рублёвай інфляцыі, якая выйшла на 4-гадовыя максімумы.

З пачатку 2021 года фізічныя асобы купілі ў банкаў валюту на 201,4 млн USD. Для параўнання: у студзені-лютым 2020 года нета-купля валюты насельніцтвам была меншая - 172,8 млн USD.

Фізічныя асобы могуць купляць валюту ў двух формах - гатоўкай і праз безгатоўкавы разлік. Па меры росту папулярнасці безшатоўкавых разлікаў расце скупка валюты без паходаў у абменнікі. З 1 студзеня да 1 сакавіка 2021 года беларусы набылі 294,9 млн USD валюты праз безгатоўкавы разлік. Годам раней сумы куплі былі больш сціплыя - 242,4 млн USD.

У гатоўкавай форме пакуль захоўваецца чысты продаж валюты: 93,5 млн USD за 2 месяцы 2021 году супраць 69,6 млн USD у 2020-м. Магчыма, валюту здаюць тыя беларусы, у якіх зусім туга з грашыма на жыццё.

У цэлым за 2021 год прадпрыемствы-рэзідэнты і фізічныя асобы выкупілі ў банкаў валюту на 328,5 млн USD у эквіваленце. У тым ліку за студзень нета-купля склала 105,4 млн USD, за люты - 223,2 млн USD.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках