19 красавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маму ўдарылі ў твар»: у Гомелі АМАП напаў на 66-гадовую настаўніцу

22
«Маму ўдарылі ў твар»: у Гомелі АМАП напаў на 66-гадовую настаўніцу
ВАЛЕРЫЯ ДЗЯЦУК
ФОТА: OK.RU

Каты прыйшлі да жанчыны напярэдадні свята 8 сакавіка.

У Гомелі затрыманая 66-гадовая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўуніверсітэта транспарту Валерыя Дзяцук, паведамляе «Радыё Свабода». АМАП уварваўся да яе ў кватэру раніцай 7 сакавіка. Родныя чакаюць, што судзіць жанчыну будуць 9 сакавіка.

Валерыя Дзяцук выкладае экалогію, яна кандыдат хімічных навук. Сваякі не ведаюць прычынаў затрымання выкладчыцы, толькі мяркуюць, што яе маглі затрымаць за каментар у Telegram.

«Раніцай 7 сакавіка патэлефанавалі ў кватэру. Тата адчыніў дзверы, і ў хату ўварваліся пяць чалавек. Крычалі: «Усім ляжаць, працуе АМАП!» Маму, тату і мяне збілі з ног, паклалі тварам у падлогу. Нічога не патлумачылі, проста сказалі: «Мы яе забіраем». Маму ўдарылі па твары - мне падалося, яна страціла прытомнасць. Яна яшчэ была ў піжаме, нават адзецца не дазволілі - маўляў, толькі пры нас, а то нож схавае пад адзеннем. Калі яе выводзілі, яна плакала», - сказаў сын затрыманай Сяргей.

Са слоў Сяргея, у маці адразу забралі смартфон і нешта на ім сфатаграфавалі. «Пазней я даведаўся, што яны сфатаграфавалі каментар маёй мамы, які яна пакінула пад нейкім відэа на нейкім тэлеграм-канале. У чым яе абвінавачваюць, пакуль невядома», - кажа гамяльчук.

Сяргей распавядае, што яго амапаўцы аднеслі ў іншы пакой, дзе з ім размаўляў невядомы, які прадставіўся начальнікам управы. «Ён сказаў, што асабіста за нас узяўся і мы ўсе сядзем. За што - незразумела... У СІЗА, дзе яна [мама] цяпер знаходзіцца, у мяне прынялі толькі цёплае адзенне - прадукты браць адмовіліся», - дадаў Сяргей.

9 сакавіка Валерыю павінны судзіць, але па-ранейшаму невядома, за што, а таксама у колькі будзе пасяджэнне.

Раней Валерыю Дзяцук не затрымлівалі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках