24 красавiка 2024, Серада, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікаптэр з расейскімі вайсковымі спецыялістамі разбіўся ў ЦАР

25
Гелікаптэр з расейскімі вайсковымі спецыялістамі разбіўся ў ЦАР
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гелікаптэр упаў у балота і згарэў.

Гелікаптэр з расейскімі вайсковымі спецыялістамі разбіўся ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР). Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Вайсковы аглядальнік» са спасылкай на крыніцы.

Афіцыйна інфармацыя пра катастрофу гелікаптэра не пацвярджаецца. Паводле папярэдніх звестак, у інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Як паведамляецца, на борце знаходзіліся два чалавекі, гелікаптэр упаў у балота і згарэў.

У лютым паведамлялася, што паўстанцы ў ЦАР заявілі пра забойства байцоў ПВК Вагнера. Паводле звестак антыўрадавай «Кааліцыі патрыётаў за перамены», адзін расеец быў узяты ў закладнікі, яшчэ некалькі забітыя. У Расеі гэтыя звесткі зняпраўдзілі.

Расея ў снежні 2020 года на просьбу ўладаў ЦАР накіравала ў краіну 300 вайсковых інструктараў. Удакладнялася, што на месцы яны зоймуцца навучаннем вайскоўцаў нацыянальнага войска рэспублікі. У той жа час з'яўлялася інфармацыя пра тое, што войскам ЦАР пачалі дапамагаць расейскія найміты - іх заўважылі за 130 кіламетраў на паўночны захад ад сталіцы рэспублікі Бангі разам з наймітамі з Руанды і прадстаўнікамі Узброеных сіл ЦАР (FACA).

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках