28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі экспарт на фоне пандэміі вырас на рэкордныя 60 адсоткаў

1
Кітайскі экспарт на фоне пандэміі вырас на рэкордныя 60 адсоткаў

Менавіта Пекін вырабляе тавары, якія карыстаюцца ўсясветным попытам ва ўмовах пандэміі.

Рэкорднаму росту спрыяла тое, што КНР вырабляе тавары, якія карыстаюцца усясветным попытам ва ўмовах пандэміі. Эканамісты прагназавалі добрыя паказчыкі, але не настолькі высокія, піша «Немецкая волна».

Кітайскі экспарт у пачатку гэтага года рэкорднымі тэмпамі акрыяў ад крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса. У студзені - лютым 2021 года экспарт з другой па велічыні эканомікі свету нечакана вырас адразу на 60,6 адсотка ў гадавым вылічэнні, сведчаць звесткі мытнага ведамства КНР, апублікаваныя ў нядзелю, 7 сакавіка.

Імкліваму аднаўленню кітайскага экспарту спрыяла тое, што менавіта Кітай вырабляе многія тавары, якія ва ўмовах пандэміі карыстаюцца усясветным попытам - медыцынскае абсталяванне, напрыклад, ахоўныя маскі, або ноўтбукі і маніторы для работы ў хатніх умовах.

Экспэрты чакалі буйнога прыросту кітайскага экспарту, але не такога высокага: яны прагназавалі плюс на ўзроўні 38,9 працэнта. За адзін толькі люты экспарт з КНР падскочыў на 154,9 працэнта. У мытным ведамстве службе КНР адзначылі, што імкліваму прыросту кітайскага экспарту спрыяла і аднаўленне эканомікі ў краінах ЕЗ і ЗША на фоне рэалізацыі ў гэтых краінах захадаў ажыўлення кан'юнктуры.

Рост імпарту ў КНР

Яшчэ адным пазітыўным фактарам для кітайскага экспарту стала тое, што многія фірмы ў КНР у 2021 годзе, у адрозненні ад папярэдніх гадоў, працягвалі вытворчасць і ў кітайскія навагоднія святы, бо многія працоўныя праз пандэмію адмовіліся ад адпачынкаў.

Імпарт у КНР у студзені - лютым таксама вырас нечакана моцна: у гадавым вылічэнні прырост склаў 22,2 працэнта. Аналітыкі прагназавалі прырост толькі на ўзроўні 15 адсоткаў.

Кітай у 2020 годзе стаў адзінай у свеце буйной эканомікай, якая дамаглася росту на фоне пандэміі, хай і невысокай па кітайскіх мерках. Рост ВУП летась склаў 2,3 адсоткі (рэкордна нізкі паказчык з 1976 года) у выніку параўнальна хутка прынятых жорсткіх захадаў, якія дазволілі пазбегнуць буйной другой хвалі заражэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках