29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Месяцы будуць разводзіць рыбу

9
На Месяцы будуць разводзіць рыбу

Эксперыментуюць пакуль на Зямлі.

Аплодненая ікра здольная перанесці падарожжа, а ваду на Месяцы можна знайсці. Зараз біёлагі тэстуюць рыб-кандыдатаў, якія змогуць дапоўніць рацыён жыхароў месяцовай вёскі, піша «Вокруг света. Украина».

У рамках праекта пад назвай Lunar Hatch спецыялісты мадэлююць уздзеянне вібрацый і перагрузак падчас касмічнага старту на аплодненую ікру рыб. Ікра двух відаў - Dicentrarchus labrax і Argyrosomus regius - перажыла нагрузкі, якія імітуюць старт. Гэтыя эксперыменты падрабязна апісаны ў Aquaculture International.

Між тым, NASA ў кастрычніку летась пацвердзіла, што на асветленай сонцам паверхні Месяца ёсць вада, прычым не толькі ў глыбокіх, пастаянна зацененых кратэрах паўднёвага полюса, як лічылася раней. Такім чынам, стварэнне на Месяцы рыбнай фермы ўжо не выглядае фантастыкай. Развядзенне рыбы на Месяцы дасць касманаўтам незаменныя амінакіслоты, поліненасычаныя тлустыя кіслоты амега-3 і вітамін B12, а таксама альтэрнатыву непрывабным сублімаваным прадуктам.

NASA мае намер адправіць людзей на Месяц да 2024 года, а Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) - пабудаваць месяцовую вёску да 2030 года. Пры гэтым, калонія павінна існаваць аўтаномна, выкарыстоўваючы месяцовыя рэсурсы. Паселішча плануецца побач з кратэрам Шэклтона - на паўднёвым полюсе Месяца, дзе амаль заўсёды ёсць сонечнае святло, што вырашае праблему атрымання электраэнэргіі пры дапамозе сонечных батарэй. Кратэр таксама змяшчае лёд, які можна здабываць для атрымання вады ці вадароду і кіслароду, для паліва і паветра, прыдатнага для дыхання.

Касмічнае агенцтва спадзяецца, што гэтая калонія закладзе аснову для пабудовы месяцовай эканомікі прыватнымі кампаніямі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках