25 красавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік найбуйнейшай партыі Еўрапарламента заклікаў выкарыстоўваць «Паўночны струмень - 2» супраць Расеі

Кіраўнік найбуйнейшай партыі Еўрапарламента заклікаў выкарыстоўваць «Паўночны струмень - 2» супраць Расеі

Манфрэд Вэбер заявіў, што гэты праект не ў еўрапейскіх інтарэсах.

Старшыня фракцыі «Еўрапейскай народнай партыі», найбуйнейшай у Еўрапарламенце, Манфрэд Вэбер прапанаваў ЕЗ пры неабходнасці выкарыстоўваць «Паўночны струмень – 2» у якасці палітычнага інструмента супраць Масквы, паведамляе «Люстэрка тыдня. Украіна» са спасылкай на Spiegel.

Вэбер заявіў, што гэты праект «не ў еўрапейскіх інтарэсах». Ён мяркуе, што, паколькі ўрад ФРГ не мае намеру спыняць будаўніцтва трубаправода, Брусэлю неабходна выкарыстоўваць яго «ў якасці рычага ў замежнай палітыцы».

«Ён (ПС - 2) эканамічна стабілізуе сістэму Пуціна, якая дзейнічае ў велізарнай ступені супраць ЕЗ і яго дзяржаў-членаў», - сказаў Вэбер, на думку якога, эксплуатацыю «Паўночнага струменю – 2» неабходна «ўвязваць з далейшымі паводзінамі расейскага кіраўніцтва».

«Калі расейскае кіраўніцтва не вернецца да партнёрскага супрацоўніцтва, то трубаправод не зможа працаваць цалкам», - прапанаваў ён.

Ён заклікаў еўрапейцаў паводзіць сябе больш упэўнена ў замежнай палітыцы, адзначыўшы, што Еўропе неабходна «адмовіцца ад сваёй наіўнасці ў дачыненнях з Пуціным і іншымі геапалітычнымі гульцамі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках