29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзякуй Богу, ядзерныя ракеты адсюль вывезлі яшчэ на пастанову Ельцына і Шушкевіча»

8
«Дзякуй Богу, ядзерныя ракеты адсюль вывезлі яшчэ на пастанову Ельцына і Шушкевіча»

«Дзякуй Богу, ядзерныя ракеты адсюль вывезлі яшчэ на пастанову Ельцына і Шушкевіча»

Малпа забаўляецца са сваёй новай гранатай. Дзякуй Богу, ядзерныя ракеты адсюль вывезлі яшчэ на пастанову Ельцына і Шушкевіча, піша Telegram-канал «Краіна для жыцця».

Навіны аб збоях у працы АЭС, а таксама аб знойдзеных тэхнічных недахопах ужо пабудаванага энэргаблока, з'яўляюцца ці ледзь не кожны тыдзень. І, як бы нам не было сумна, гэта заканамернае наступства будаўніцтва складанага праекта рукамі субпадрадчыкаў паводле кабальных кантрактаў. Паводле якіх ім нават не заплацілі.

Манія закабаляць можа абярнуцца другім Чарнобылем. Мінімум. Першы хаця б будаваўся прафесіяналамі, што добраахвотна працавалі на аб'екце.

А пасля справы аб «0 праміле» становіцца сапраўды страшна за ўсю нашу краіну. Гэтыя бабуіны нават пры сімптомах прамянёвай хваробы будуць здзекавацца з тых, хто апавясціць пра катастрофу.

Кабінет Лукашэнкі ўзяў у закладнікі не толькі Беларусь. Бомба, гатовая ірвануць у кожны момант, закладзеная ўжо і пад краінамі Балтыі, і пад Падляшшам, і пад Пскоўшчынай.

І толькі ў нашых сілах яе абясшкодзіць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках