«Адвага беларускіх жанчын шакавала ўвесь свет!»
2- 7.03.2021, 14:24
- 1,860
Вясна дорыць нам надзею.
Сёння людзі ў Менску і рэгіёнах зноў выйшлі на нядзельныя акцыі пратэсту. Напярэдадні 8 сакавіка многія патрабуюць свабоды для адважных беларусак, якіх рэжым кінуў за краты.
Беларусы запісалі кранальнае відэа да свята 8 сакавіка.
«Адвага беларускіх жанчын шакавала ўвесь свет. Яны выходзілі на Жаночыя маршы, збіраліся ў ланцугі салідарнасці, ладзілі счэпкі, адбівалі ад карнікаў мужчын. Многія пацярпелі за нашу свабоду. Але вясна - час пераменаў, абуджэння, і новых магчымасцяў. Вясна дорыць нам надзею», - гаворыцца ў відэароліку.
Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю нядзельных пратэстаў.