20 красавiка 2024, Субота, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

De Volkskrant: Хакеры з РФ узламалі сэрвер лекавага рэгулятара ЕЗ

3
De Volkskrant: Хакеры з РФ узламалі сэрвер лекавага рэгулятара ЕЗ

Менавіта гэта агенцтва разглядае заяўкі на сертыфікацыю вакцын ад COVID-19.

За кібератакамі на Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA), што адбыліся летась, стаяць хакеры з Расеі і Кітая, сцвярджае нідэрландскае выданне De Volkskrant са спасылкай на неназваных інфарматараў, знаёмых з ходам расследавання, паведамляе «Радыё Свабода».

Менавіта гэта агенцтва, напрыклад, разглядае заяўкі на сертыфікацыю ў краінах ЕЗ вакцын ад каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку і расейскай «Спадарожнік V». Расейская заяўка цяпер у стадыі разгляду.

Паводле інфармацыі De Volkskrant, расейскія хакеры восенню 2020 года разаслалі шэрагу супрацоўнікаў EMA электронныя лісты, адкрыццё якіх прывяло да ўсталявання шкодных праграм. Такім чынам яны атрымалі доступ да ўнутраных сетак агенцтва, - піша «Нямецкая хваля». Сярод прадметаў, якія цікавілі хакераў, былі стратэгіі вакцынацыі ў краінах Еўропы. Сцвярджаецца таксама, што хакеры скралі частку дакументаў, якія тычацца вытворцаў вакцын - нямецкай кампаніі BioNTech і амерыканскай Pfizer. Менавіта іх вакцына першай была зарэгістраваная ў ЕЗ - у снежні 2020 года. Пазней некаторыя з іх з'явіліся ў расейскамоўным сегменце інтэрнэту, прычым прадстаўнікі EMA сцвярджаюць, што апублікаваныя звесткі былі змененыя, магчыма, з мэтай дэзінфармацыі.

Хакеры з Кітая, як піша выданне, атрымалі доступ да ўнутраных сетак EMA яшчэ раней, вясной 2020 года. Афіцыйна прадстаўнікі агенцтва не каментавалі публікацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках