29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прайшоў дзень, а рака Об у Расеі ўсё яшчэ гарыць

17
Прайшоў дзень, а рака Об у Расеі ўсё яшчэ гарыць

Мясцовыя жыхары набылі амаль усю бутыляваную ваду ў навакольных крамах.

У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе адбыўся пажар на рацэ Об на падводным пераходзе прадуктаправода Ніжнявартаўск ГПЗ – Паўднёва-Балыкскі ГПЗ. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі «Сібур».

«Рызыкаў для насельніцтва і навакольнага асяроддзя няма. Прычыны здарэння высвятляюцца», – сказана ў паведамленні. Ад месца загарання да найбліжэйшага населенага пункта – 44 кіламетры. У «Сібуры» адзначылі, што супрацоўнікі кампаніі не пацярпелі. Пры гэтым, паводле звестак СК Расеі, адзін мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі твару і цела.

Нягледзячы на тое, што з моманту загарання прайшло ўжо блізу дня, рака Об прадаўжае гарэць, паведамляюць мясцовыя жыхары ў youtube-канале. Мясцовыя ўлады просяць рыбакоў і жыхароў Ніжневартаўска не выходзіць на лёд. У гарадскіх крамах мясцовыя жыхары набылі амаль усю бутыляваную ваду, яны асцерагаюцца траплянне нафтапрадуктаў у свідравіны з пітной вадой.

Прадстаўнік Растэхнагляду Андрэй Віль паведаміў у тэлеграм-канале, што на адрэзку, дзе адбылася аварыя, магло знаходзіцца блізу 700 тонаў шырокай фракцыі лёгкіх вуглевадародаў.

«У сувязі з гэтым заявы пра адсутнасць пагрозы навакольнаму асяроддзю выклікаюць сур'ёзныя сумненні», – гаворыцца ў ягоным паведамленні. Прадстаўнікі «СібурЦюменьГаз» расказалі Вілю, што да 90% з 700 тонаў ШФЛУ было адрэзана і накіравана на спальванне ў спецыяльна абсталяваных збудаваннях.

Праз аварыю СК Расеі праводзіць праверку.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках