25 красавiка 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень адукацыі ў жанчынаў у Беларусі вышэйшы, чым у мужчынаў

6
Узровень адукацыі ў жанчынаў у Беларусі вышэйшы, чым у мужчынаў

Сярод занятых жанчынаў 40,2% маюць вышэйшую адукацыю, 27,3% – сярэднюю спецыяльную.

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2019 года, на 1000 мужчынаў ва ўзросце 10 гадоў і старэйшых з вышэйшай адукацыяй прыходзіцца 224 мужчыны супраць 270 жанчынаў, з сярэдняй спецыяльнай – 270 супраць 301 жанчыны. Затое мужчынаў, якія мелі прафесійна-тэхнічную адукацыю, было 152 супраць 89 жанчынаў, паведамляе thinktanks.by са спасылкай на Белстат.

Сёння ў Беларусі сярод дзяржаўных службоўцаў 68,6% жанчынаў, у тым ліку на пасадах кіраўнікоў арганізацыі і намеснікаў – 58,2%. Высокі адсотак жаночага ўдзелу ў органах судовай улады краіны – 69,4%.

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2019 года, узровень занятасці жанчынаў у працаздольным узросце складае 79,5%, сярэдні ўзрост занятых жанчынаў – 42,4 года.

Традыцыйна жаночымі сферамі дзейнасці застаюцца ахова здароўя і адукацыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках