19 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На службе карумпаваных рэжымаў

3
На службе карумпаваных рэжымаў

І Кнайсль, і Фішэр – далёка не адзінкавыя прыклады.

Аглядальнік нямецкай газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung (FAZ) Райнхард Фезер (Reinhard Veser) апублікаваў каментар, прысвечаны гісторыям былой кіраўніцы МЗС Аўстрыі і дэпутата нямецкага бундэстага, выкарыстоўваючы якіх аўтарытарныя рэжымы спрабуюць атрымаць уплыў у Еўропе, піша «Нямецкая хваля».

«Справы былой міністаркі замежных справаў Аўстрыі Карын Кнайсль і дэпутата нямецкага бундэстага Акселя Фішэра (Axel Fischer) вельмі розныя. У дачыненні да нямецкага парламентарыя пракуратура вядзе расследаванне паводле падазрэння ў хабарніцтве, а аўстрыйка цалкам легальна можа ўвайсці ў раду дырэктараў буйной нафтавай кампаніі.

Але ў абодвух выпадкаў ёсць агульнае: за іх спінамі знаходзяцца аўтарытарныя рэжымы, якія спрабуюць з дапамогай грошай рознымі спосабамі ўплываць на еўрапейскія дэмакратычныя дзяржавы. І Кнайсль, і Фішэр – далёка не адзінкавыя прыклады. Нямецкі дэпутат уваходзіў, як мяркуецца, у групу заходніх палітыкаў у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, звязаных з Азербайджанам. Цягам многіх гадоў яны перашкаджалі таму, каб рэжым у Баку быў прызнаны вінаватым у парушэннях правоў чалавека.

А Кнайсль, высунутая распараджэннем расейскага ўрада ў раду дырэктараў канцэрна "Раснафта" ў якасці незалежнай дырэктаркі, толькі ідзе за прыкладам былога федэральнага канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра (Gerhard Schröder), які адразу пасля сыходу з пасады пайшоў на службу да расейскіх энэргетычных кампаніяў, якія з'яўляюцца інструментамі агрэсіўнай геапалітыкі Крамля. Людзі гэтага тыпу саслабляюць еўрапейскія дэмакратыі не толькі лабіяваннем праектаў накшталт газаправода "Паўночны струмень – 2". Але і, галоўным чынам, умацоўваючы ў карумпаваных рэжымах веру ў тое, што ў выніку Захад нібыта гатовы да ашуканскім угодаў у іхнім стылі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках