28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя збірае новую партыю беспілотнікаў Bayraktar TB2 для Украіны

7
Турцыя збірае новую партыю беспілотнікаў Bayraktar TB2 для Украіны

Дроны паспяхова грамілі расейскую зброю ў Сірыі і Лівіі.

У Турцыі ўжо збіраюць новую партыю беспілотных лётных комплексаў Bayraktar TB2 для Украіны. Пра гэта напісаў у Facebook народны дэпутат фракцыі "Слуга народа" Ігар Капыцін, паведамляе liga.net.

6 сакавіка Капыцін разам з намеснікам міністра абароны Украіны Аляксандрам Міранюком і камандзірам ВМС Аляксеем Неіжпапам праінспектавалі ход вытворчасці БПЛА.

Украінскія чыноўнікі наведалі авіябудаўнічае прадпрыемства Baykar Defense у Стамбуле.

"Разам з калегамі яшчэ раз пераканаліся, што турэцкі бок няўхільна прытрымліваецца сваіх абавязальніцтваў перад Узброенымі сіламі Украіны", – напісаў Капыцін.

Тэхнічныя характарыстыкі БПЛА Bayraktar TB2: даўжыня – 6,5 м, размах крыла – 12 м, радыус дзеяння – 150 км, крэйсерская хуткасць – 130 км/г. Абсталяваны сістэмай аўтаматычнага ўзлёту і пасадкі, што значна спрашчае ягоную эксплуатацыю. Bayraktar TB2 пабіў сусветны рэкорд у класе тактычных сярэдневысотных БПЛА ў даўжыні палёту: падчас тэставых палётаў летам 2014 года на вышыні 8 км ён знаходзіўся ў небе 24 г 34 хв. Паглядзець, як гэты робат скідае ракеты, можна тут.

Летась на вучэннях ВСУ ўжылі дроны Bayraktar і комплексы Javelin – у тым ліку пры штурме горада.

Галоўнакамандавальнік ВСУ Руслан Хомчак мінулай восенню абяцаў, што Украіна набудзе яшчэ пяць Bayraktar у 2021-м. Усяго Украіна плануе набыць да паўсотні гэтых дронаў.

27 студзеня паведамлялася, што ў 2021 годзе ВМС атрымаюць беспілотнікі Bayraktar-ТВ2 з палепшанымі характарыстыкамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках