19 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракана загналі ў «бункер»

36
Таракана загналі ў «бункер»

Узурпатар адчувае сябе ў Беларусі не ў сваёй талерцы.

Незаконны кіраўнік апошнім часам упарта ўхіляецца ад зносінаў з людзьмі, якія могуць адрасаваць яму крытычныя пытанні. А калі намёкі на іх гучаць, то сыходзіць ад адказу ці абяцае расказаць усё «потым», піша «Салідарнасць».

Ухіляецца ад незалежных СМІ

З лета 2020 года, калі ўлады разгарнулі маштабныя рэпрэсіі ў краіне, Лукашэнка ўхіляецца ад зносінаў з незалежнымі журналістамі.

Таракан стасуецца выключна з праўладнымі прапагандыстамі і старанна адфільтраванымі журналістамі з постсавецкіх краінаў. За апошнія паўгода тыя задалі кіраўніку Беларусі ўсяго некалькі вострых пытанняў – але ён сышоў ад адказу і на іх!

Падобна на тое, Лукашэнка баіцца нават журналістаў з нейтральных расейскіх СМІ: пасля сустрэчы з Пуціным у Сочы ён не стаў выходзіць да прэсы, а больш чым праз тыдзень пракаментаваў змест перамоваў, седзячы ў сваім кабінеце ў Палацы Незалежнасці.

Абяцае ўсё расказаць «потым»

Цікавы момант: калі набліжаныя да Лукашэнкі ўсё ж наважваюцца задаць яму пытанне на надзённую тэму, якую праігнараваць нельга, той у адказ абяцае даць дэталёвую інфармацыю пазней.

Пасля зліваў тэлефонных размоваў, дзе гучаць галасы, падобныя на галасы набліжаных да яго Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Баскава, кіраўнік заявіў: «Не час, пацярпіце трошкі, на наступным тыдні ўсё раскажам. Паверце, будзе вельмі цікава».

«Бункер» Лукашэнкі

Пасля 9 жніўня і крыкаў на МЗКЦ «Сыходзь!» Палац Незалежнасці ператварыўся ў своеасаблівы бункер для Лукашэнкі. Тут ён з аўтаматам хаваецца ад пратэстоўцаў, адсюль ён усё радзей выязджае для выступу перад якой-небудзь незнаёмай аўдыторыяй.

Адным з самых буйных мерапрыемстваў апошняга часу, у якім удзельнічаў узурпатар, стаў «Усебеларускі народны сход». Здавалася б, больш за дзве тысячы лаяльных яму чыноўнікаў павінны былі супакоіць Лукашэнку.

Але кароткі нявінны выступ Жанны Тарасевіч, кіраўніцы Бізнэс-звязу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, выклікаў шквал негатыву з боку таракана. Не выбіраючы выразаў, Лукашэнка прайшоўся па бізнэсмэнах і іпэшніках, а таксама эмацыйна расказаў пра ганенні на «ябацькаў».

Відавочна, што ўзурпатар да гэтага часу знаходзіцца не ў сваёй талерцы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках