19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Крамы» сарвалася прэзентацыя альбома

1
У «Крамы» сарвалася прэзентацыя альбома
ФОТА: КРАМА / FACEBOOK

Гурту адмовілі ў правядзенні канцэрта ў Менску.

Гурту «Крама» адмовілі ў правядзенні канцэрту ў Менску. Музыкі планавалі прэзентаваць новы альбом 4 красавіка ў піўной рэстарацыі «Сябры». Але мерапрыемства аказалася пад пагрозай зрыву.

У каментары Еўрарадыё лідар гурта Ігар Варашкевіч не змог назваць дакладную прычыну скасавання.

«Не я гэтым займаўся, а наш адміністратар. Але, здаецца, сказалі, што «гастролькі» не атрымліваюць тыя, хто ўдзельнічаў у дваровых канцэртах», - распавядае Варашкевіч.

Музыка таксама кажа, што ў апошні час іх перасталі круціць па радыё:

«Гэта я бачу па аўтарскіх адлічэннях. Я ж ведаю, якія ў мяне былі аўтарскія. Але пасля Новага года іх практычна няма. Пазаўчора хадзіў праверыць - у мяне 61 капейка. Мабыць, усё пойдзе хлопчыкам з Баранавічаў [хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе група «Галасы ЗМеста». Але гэта не дакладна. - Еўрарадыё]».

Музыкі ўсё ж не адмаўляюцца ад ідэі прэзентаваць альбом. Але пакуль не вядомыя ні дата мерапрыемства, ні фармат.

«Цяпер невядома, што рабіць. Хіба што будзем праводзіць анлайн - чарговы дурдом», - скардзіцца Варашкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках