29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер каманды Беларусі пракаментаваў рэкордную паразу ад Бэльгіі

49
Галоўны трэнер каманды Беларусі пракаментаваў рэкордную паразу ад Бэльгіі
МІХАІЛ МАРХЕЛЬ
ФОТА: ПРЕССБОЛ

Наша каманда гуляла нават не супраць асноўнага складу.

30 сакавіка каманда Беларусі ў футболе абнавіла уласны антырэкорд, саступіўшы бельгійцам з лікам 0:8. У рэйтынгу FIFA Бэльгія знаходзіцца на першым радку, аднак наша каманда гуляла нават не супраць яе асноўнага складу. Пасля матчу галоўны трэнер каманды Беларусі Міхаіл Мархель пракаментаваў яго вынік, паведамляе abff.by.

- Можна толькі выбачыцца. Гульня нам цалкам не ўдалася. З таго, што мы запланавалі, нічога не атрымалася рэалізаваць. Таму і такі нікчэмны вынік. Цяжка казаць.

- Які быў план на гульню?

- План быў шчыльна гуляць у абароне. Не даваць спаборніку атрымліваць мяч у зоне атакі, каб не было пранікальных перадач. І выходзіць к атаку, хуткую контратаку. Ні таго, ні іншага не атрымалася.

- Як вы ацэньваеце фізічныя кандыцыі гульцоў?

- Цяжка ў такіх гульняў ацэньваць фізічныя кандыцыі. Ход гульні такі быў, што нам было цяжка. Асабліва пасля трэцяга прапушчанага мяча. Спрабавалі ўнесці карэктывы, але, на жаль, не атрымалася. Я з сябе віны не здымаю. Я гэтых хлопцаў запрашаў у каманду, арганізоўваў. Напэўна, нешта было не так. Але на хуткую руку рабіць высновы не трэба. Трэба ўсім астыць і прааналізаваць чаму так адбылося.

- Гульцам стае матывацыі?

- Калі не стае майстэрства, трэба неяк матываваць сябе. Сённяшняя гульня паказала, што матывацыі няма. Апусцілі рукі і практычна перасталі гуляць. Для мяне, як для галоўнага трэнера, гэта вялікая нечаканасць. Такой паразы мы не маглі нават у страшным сне сабе ўявіць, - распавёў Мархель.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках