19 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэст-палёт касмічнага карабля Ілона Маска Starship SN11: трансляцыя

4
Тэст-палёт касмічнага карабля Ілона Маска Starship SN11: трансляцыя

Маск збіраецца яшчэ больш паскорыць праграму тэставання.

На сёння, 30 сакавіка, запланаваны субарбітальны палёт 11-га ўзору ракеты-карабля Starship амерыканскай кампаніі SpaceX, піша liga.net.

Прататып SN11, як чакаецца, зробіць у палёце тыя ж манеўры, што і трое ягоных папярэднікаў: уздым на вышыню ~10 км, пераварот «на пуза», кантраляваны закрылкамі спуск у такім становішчы і, перад самай паверхняй, хуткі пераварот у зыходнае вертыкальнае становішча для пасадкі пры дапамозе драселявання рухавіка.

На стадыях рознай ступені гатоўнасці на палігоне SpaceX каля вёскі Бока-Чыка знаходзяцца з дзясятак узораў Starship. Маск збіраецца яшчэ больш паскорыць праграму тэставання і зборкі поўнафункцыянальнага арбітальнага прататыпа.

На палігоне ўжо амаль скончаная зборка першага ў сваім родзе паскаральніка- прыступкі Super Heavy. Ён гіганцкі. Дыяметр як карабля, так і паскаральніка - дзевяць метраў.

9 снежня 2020 года, 2 лютага і 3 сакавіка 2021-га ўзоры SN8, SN9 і SN10 паспяхова выканалі ўсе задачы, акрамя пасадкі: абодва першыя разбіліся (першы і другі), а трэці сеў, але затым усё адно выбухнуў. Пазней SpaceX выклалі новае відэа трэцяга палёту.

SpaceX закладуць падмурак фарпоста людзей каля Месяца: кампанія атрымала кантракт ад NASA на вывядзенне базавых адсекаў станцыі Gateway.

Нямецкі касмічны стартап RFА збірае ракету з украінскімі рухавікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках