19 красавiка 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Рэжым дажывае свае апошнія месяцы

8
Андрэй Шарэнда: Рэжым дажывае свае апошнія месяцы
АНДРЭЙ ШАРЭНДА

Вызваліць палітвязняў можа толькі наша перамога над таталітарным рэжымам.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла ў лісце аб катаваннях у Берасцейскім СІЗА. Яна звярнулася да беларускіх праваабаронцаў, спецдакладчыка што да Беларусі пры ААН і СМІ.

Муж Паліны Андрэй Шарэнда распавёў сайту Charter97.org, чаму рэжым так баіцца берасцейскай актывісткі.

- Паліна заўсёды адрознівалася стойкай пазіцыяй, асабліва калі справа тычылася рэжыму Лукашэнкі. Яна ніколі не адмаўляла, што цалкам не прызнае ўсе інстытуты ўлады, якія існуюць за гэтым рэжымам. Пасля жнівеньскіх падзей мінулага года выразна відаць, што гэта правільная пазіцыя. Сёння многія людзі прытрымліваюцца такой пазіцыі.

Пасля затрымання Паліна адразу адказала следчай групе, што яны нелегітымныя і ніякіх перамоваў не будзе. Зразумела, што нават ліпавыя крымінальныя справы трэба чымсьці напаўняць, і следчая група зайшла ў тупік.

Начальства дало загад усяляк ускладніць жыццё Паліне. З моманту яе затрымання пачаўся фізічны і псіхалагічны ціск. Нават на такім узроўні, што ад яе не прыходзілі лісты. Менавіта з Берасцейскага СІЗА мне не прыйшоў ніводзін ліст, тое ж самае і іншым людзям. Мае лісты ёй, можна сказаць, прыходзілі адзін праз тры.

Быў ціск, калі яе накіравалі на судэкспэртызу ў Менск. Не настолькі страшная экспэртыза, як этапаванне. Толькі ў адзін бок яно доўжылася 9 дзён. Дагэтуль невядома, у якіх СІЗА Паліна паспела пабываць. Дакладна вядома, што была ў Баранавіцкім СІЗА на «Валадарцы». Гэты ціск прадаўжаецца дагэтуль. Зразумела, што ніякіх пытанняў аб яе псіхічным стане не ўзнікла ў медыкаў. Пасля экспэртызы яе перавялі чамусьці не ў Брэсцкае СІЗА, а на «Валадарку» і адразу ж адправілі ў карцэр.

Псіхалагічны ціск, спробы зламаць яе волю і дух прадаўжаюцца, але наколькі я ведаю, Паліна трымаецца малайцом і не паддаецца ні на якія тыпы ціску.

- Як ёй удалося захаваць баявы дух?

- Паліна нават за кратамі спрабуе супрацьстаяць гэтаму рэжыму. З лістоў іншых дзяўчат, якія сядзелі з ёй у камеры, вядома, што яна настройвае ўсіх людзей, што нават за кратамі трэба бараніць свае правы. Трэба захаваць гонар і годнасць, нават знаходзячыся пад арыштам

Кажуць, што Паліна натхняе і падтрымлівае людзей, якія праходзяць праз гэтыя рэпрэсіі, суды. Яна трымаецца малайцом і матывуе іншых людзей на барацьбу з рэжымам.

Хачу дадаць на тэму «нелегальнага» ліста, які прыйшоў учора, дзе Паліна кажа аб нечалавечых умовах для жанчын. Гэта тычыцца не толькі жанчын, але і ўсіх, хто сёння знаходзяцца за кратамі. Новыя ўмовы знаходжання ў турмах былі ўведзеныя менавіта пасля жнівеньскіх падзей. Яны накіраваныя менавіта на палітвязняў.

Учорашняй сваёй заявай Паліна падкрэсліла, што людзі знаходзяцца ў нечалавечых умовах. Жанчынам не дазваляецца не проста ляжаць, а прылегчы на нары. Я ведаю, што з Палінай знаходзіліся жанчыны, якія былі цяжарныя. Будучы цяжарнай, знаходзіцца ў сядзячым становішчы па 16 гадзін на дзень - нечалавечыя ўмовы.

Зразумела, што да Паліны будуць ужывацца санкцыі праз учорашні зварот. У Берасцейскім СІЗА яе будуць «рады» бачыць. Але я ўпэўнены, што яе так проста не зламаць і яе стаўленне да паслугачоў дыктатарскага рэжыму застанецца ранейшым.

- Пра што кажа такая неадэкватная рэакцыя рэжыму на цвёрдую пазіцыю актывісткі «Еўрапейскай Беларусі?»

- Рэжым у першую чаргу баіцца смелых людзей, асабліва тых людзей, якіх ён не можа зламаць. У нас ёсць народныя лідары: Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Сяргей Ціханоўскі, які ўжо амаль год знаходзіцца ў турме, Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. На іх вядзецца каласальны ціск, каб зламаць іх волю.

Варта заўважыць, што гэта мае зваротны эфект. Людзі бачаць стойкасць, іх непахіснасць. Прыйдзе час і ўсе, хто цяпер знаходзяцца за кратамі, зоймуць годныя месца ў нашай краіне і стануць лідарамі нацыі.

- Якія яшчэ фактары кажуць аб слабасці пазіцый улады і непазбежнасці яе краху?

- Рэжым ужо дажывае свае апошнія месяцы. Гэта бачна па той салідарнасці, якую праяўляюць людзі. Нядаўна я быў на пасяджэнні, дзе судзяць дзяўчыну, якая сядзела ў камеры з Палінай. Яны баяцца нават па-чалавечы судзіць. На сённяшнія працэсы, якія праходзяць над палітвязнямі, не пускаюць людзей, спецыяльна выкарыстоўваючы маленькія залы.

Міліцыя трубіць ва ўсе галасы, што яны перамаглі, але захутваецца ў свае шалікі, маскі, балаклавы, каб, не дай Бог, людзі пазналі іх твары.

Незваротныя змены ўжо пачаліся. Сілавы блок выдатна разумее, што праз некаторы час ім трэба будзе адказваць за дзеянні, якія яны чынілі.

- Як прымусіць праваабаронцаў прызнаць Паліну палітвязнем?

- Тут не прымусіш. Сітуацыя такая, што трэба цалкам мяняць крытэрыі прызнання чалавека палітвязнем. Цяпер праваабаронцы арыентуюцца на пагадненне, якое было падпісанае ў 2013 годзе, але, прабачце, у 2013 годзе былі зусім іншыя ўмовы. Сітуацыя, якая адбываецца апошнія месяцы, не мае аналагаў у Еўропе некалькі дзясяцігоддзяў.

У нас сядзяць тысячы, не сотні. Калі распачатыя 2500 тысячы крымінальных спраў - палітвязнямі з'яўляюцца тысячы людзей. На жаль, праваабаронцы іх не бачаць, проста не заўважаюць.

Праваабаронцы арыентуюцца на крытэрыі негвалтоўны супраціў, але, прабачце, калі бесчалавечны рэжым людзей катуе, збівае на вуліцах, то кожны чалавек мае права на супраціў. Яны не заўважаюць ці не хочуць заўважаць тых, якія не тое што надалі супраціў, а ўжылі элементы самаабароны. У той жа сітуацыі апынулася і Паліна. Пры затрыманні яна ўжыла самаабарону супраць людзей у масках, практычна супраць злачыннасці. Зыходзячы з гэтага праваабаронцы не хочуць прызнаваць не толькі Паліну, але і многіх іншых людзей.

Наспеў поўны перагляд гэтых крытэрыяў паводле прызнання чалавека палітвязнем. Справа даходзіць і да сітуацый маразматычных. Напрыклад, справа Аляксандра Кардзюкова, які знаходзіцца 8 месяцаў за кратамі. З часу вынясення прысуду прайшло паўтара месяца. Я так разумею, што праваабаронцы наважылі не прызнаваць яго палітвязням, раптам ён надаў нейкі, не дай бог, супраціў супрацоўнікам міліцыі.

Ад сябе хачу сказаць, што праваабаронцы аперуюць гэтымі прызнаннямі зняволеных у першую чаргу праз ціск, маўляў мы не ідзем на прававы дэфолт, як наша ўлада. Напраўду гэта адвод вачэй. Яны не абцяжарваюць сябе нейкай працай, каб змяніць гэтыя ўмовы для прызнання.

- Што нам трэба рабіць для вызвалення палітвязняў?

- Нам усім, хто застаўся на волі, трэба разумець, што не нейкія перамовы, не нейкі міжнародны ціск не вызваліць палітвязняў. Вызваліць іх можам толькі мы і толькі наша перамога над таталітарным рэжымам. Мой заклік людзям - не вешаць нос, прадаўжаць актыўны супраціў рэжыму, усё толькі пачынаецца, і неўзабаве мы пераможам.

- Што Паліна перадае беларусам, якія знаходзяцца на волі? Наколькі важнай для яе стала наша салідарнасць і віншаванні з Днём нараджэння?

- Не так даўно да яе прыходзіў адвакат. Галоўнае пасланне Паліны не толькі людзям, але і палітыкам — не весці ніякіх перамоваў з дыктатарам, тэрарыстам і забойцам. Яна выступае за поўную блакаду рэжыму Лукашэнкі, поўны байкот, а таксама заклікае міжнародную супольнасць уводзіць санкцыі і ціснуць на рэжым эканамічна.

Калі яна знаходзілася на экспэртызе, да яе прыйшло некалькі сотняў паштовак. Паліна перадае вялікую падзяку тым людзям, якія пісалі ёй. Мноства людзей нават прыносілі нейкія мінімальныя перадачы. Яна дзякуе ўсім за салідарнасць і падтрымку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках