20 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск паабяцаў, што Tesla абгоніць Apple

1
Ілан Маск паабяцаў, што Tesla абгоніць Apple
ФОТА: REUTERS

Маск заявіў, што Tesla стане найбуйнейшай кампаніяй у свеце.

Ілан Маск заявіў у Twitter, што Tesla можа стаць самай буйной кампаніяй у свеце. Прычым здарыцца гэта можа на працягу некалькіх месяцаў, перадае CNBS.

Другі допіс пра тэрміны быў выдалены, але яго паспелі сфатаграфаваць. У першым жа допісе Маск сцвярджае, што шанцы Tesla стаць найбуйнейшай кампаніяй зусім не нулявыя. Гэта значыць, што аўтавытворца цаляе на месца Apple, якая надоечы, дарэчы, абагнала ў даходзе нафтавую кампанію Saudi Aramco.

Апошнім часам Маску даводзіцца больш старанна думаць пра тое, што публікаваць у Twitter. Кагадзе на яго падаў у суд інвестар Tesla, які разважыў, што «бязладныя» допісы Маска ставяць кампанію пад мільярдную рызыку. Таксама прадпрыемца прымусілі выдаліць допіс з крытыкай прафесійных звязаў у Tesla.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках