Лукашыстаў не пусцілі на «Еўравізію»
97- 27.03.2021, 10:38
- 51,410
Чарговая пстрычка Таракану.
Прапанаваная Беларуссю песня зноў не адпавядае правілам, і таму краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе сёлета. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на сайт «Еўравізіі».
Арганізатары конкурсу расказалі, што 10 сакавіка звярнуліся з просьбай да Белтэлерадыёкампаніі, якая адказвае за ўдзел Беларусі ў конкурсе, зрабіць усё магчымае для ўдзелу краіны ў «Еўравізіі-2021» – гэта значыць унесці праўкі ў старую песню або прапанаваць новую.
– Пасля гэтага Белтэлерадыёкампанія прапанавала новую песню тых самых артыстаў ва ўзгодненыя тэрміны. Новую заяўку старанна вывучылі, каб ацаніць яе права на ўдзел у конкурсе, – гаворыцца ў заяве.
Аднак арганізатары прыйшлі да высновы, што новая заяўка таксама парушае правілы конкурсу.
– Паколькі Белтэлерадыёкампанія не змагла падаць прыдатную заяўку цягам падоўжанага тэрміну, на жаль, Беларусь не будзе ўдзельнічаць у 65-м конкурсе песні «Еўравізія» ў траўні, – падсумавалі арганізатары.