20 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога яшчэ не было»: Як выглядаюць беларускія вуліцы і трасы

18
«Такога яшчэ не было»: Як выглядаюць беларускія вуліцы і трасы

Разам з вясновым цяплом агаліліся праблемы беларускіх дарог.

Фота лужын, ямін, дрэнных пераходаў і рамонтаў, якія дзівяць уяўленне, чытачы дасылаюць tut.by. І вельмі шмат хто кажа: «Да такога стану дарогі ў краіне яшчэ не даводзілі». Асабліва шмат гэтым разам скаргаў з рэгіёнаў.

Гэта райцэнтр Баранавічы, вуліца Дзмітрава - адна з цэнтральных у горадзе. Схаваная за будынкамі, з вачэй далоў, можа, таму яе рамантаваць і не жадаюць?

А на гэтым відэа вуліца Нёманская ў сталіцы.

У Гомелі на вуліцы Барысенкі вось такая дарога вядзе да дыягнастычнай станцыі №119.

У Калодзішчах (а гэта побач з Менскам) на вуліцы Яснай, каля дамоў №13-15, лужына на ўсю праезную частку даўжынёй больш за 40 метраў! Вада цячэ вышэй бардзюраў проста ў двары дамоў. Такую дарогу зрабілі тут два гады таму. Ходнікаў няма.

Гэта Мазырскі раён, аграгарадок Крынічны, вуліца Сонечная. Аўтар фота паведаміў, што «адпаведна з паперамі тут пясчана-жвіровыя дарогі». Так і ёсць. Але вось іх стан...

А вось дарога, вядомая многім беларускім аўтамабілістам. Яна побач з аўтарынкам каля Малінаўкі вядзе ў пасёлак Азярцо.

А так цяпер выглядае адцінак платнай трасы М1 у Крупскім раёне.

Вёска Лецкаўшчына ў Менскім раёне. Аўтамабілі тут тонуць і разбіваюць падвеску. «Сельсавет кажа, грошай няма. Выканкам піша, што накіроўвае скаргу на арганізацыю абслугоўвання. А арганізацыя абслугоўвання ў адказ дасылае фотку ў іншым месцы, дзе больш суха, і піша, што дарога ў ідэале», - так кароткую гісторыю «дарожнай» перапіскі выклалі мясцовыя жыхары.

На гэтым фота вуліца Сямейная ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці. У 2013 годзе тут раздалі пляцоўкі для будаўніцтва, людзі дамы пабудавалі, засяліліся ў іх, а дарогу ніхто не робіць. Увесну і ўвосень да дамоў не праехаць. Дзяцей у школу і дзіцячы садок не правесці.

Зноў горад Ліда, вуліца Жураўліная. Да найбліжэйшага прыпынку больш за кіламетр. Як прайсці да яе такой дарогай?

У Магілёве на вуліцы Будаўнікоў дарога ў такім стане ўжо некалькі гадоў. А побач знаходзяцца шмат розных прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку і ДАІ.

Яшчэ адна дарога ў цэнтры Полацка, на вуліцы Ефрасінні Полацкай, 34а, схаваная за дамамі. Мабыць, таму яе наважылі не рабіць. Як гаворыцца, з вачэй далоў - з сэрца прэч.

Такая дарога ў горадзе-спадарожніку Рудзенску. Дарэчы, гэта адзіны праезд да могілак. Чытач сумна іранізуе: «Добрая матывацыя, каб жыць даўжэй».

Гэта Смалявічы. Чытачка паведаміла, што нядаўна дарожнікі зрабілі тут рамонт. Вынік яго на фота. «Пацікавілася ў ДРБУ, што яны выкарыстоўвалі замест асфальту пры рамонце. Яны мяне паслалі ў ЖКГ з маім зваротам. Цяпер чакаю адказу ад ЖКГ», - распавяла аўтарка фота.

Гэта мястэчка Станькава, дарога вядзе да СТ «Ракета», абслугоўвае яе ДРБУ-210 «Мінаблдарбуда».

Такія велізарныя лужыны на вуліцы Пушкіна ў Васілевічах Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Вось такая лужына ў Віцебску на пешаходным пераходзе ля Паўднёвага рынку. «Як хочаш, так і ідзі: можаш - уплаў, а хочаш - па мастку. Або стой і плач, калі ты з вазком або пенсіянер. А абыйсці лужыну няма магчымасьці», - скардзяцца гараджане.

Менская вобласць, Пухавіцкі раён, аграгарадок Зазерка, вуліца Лугавая. Кожную вясну і восень тут такі стан дарогі.

А вось якая дарога ёсць у горадзе Жлобіне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках