20 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомыя беларускія паэты атрымалі ў Нарвегіі Прэмію за свабоду слова

Вядомыя беларускія паэты атрымалі ў Нарвегіі Прэмію за свабоду слова
ДЗМІТРЫЙ СТРОЦАЎ І ГАННА КОМАР

Аўтары ўвесь час знаходзяцца ў цэнтры барацьбы за правы чалавека.

Беларускія паэты Дзмітрый Строцаў і Ганна Комар атрымалі Прэмію за свабоду слова, якую ўручае Асацыяцыя нарвежскіх пісьменнікаў, піша tut.by.

Арганізатары заявілі, што хочуць падзяліць прыз паміж двума аўтарамі, «кожны з якіх уяўляе пакаленне актывістаў, якія прыклалі велізарныя намаганні і ўвесь час знаходзяцца ў цэнтры барацьбы за свабоду слова ў Беларусі».

Ганна Комар нарадзілася ў 1989 годзе ў Баранавічах. Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016) і «Recycled» (2018)

Дзмітрый Строцаў нарадзіўся ў 1963 годзе ў Менску. Аўтар кніг «38», «Вінаград», «Лішнія суткі», «Востраў Це», «Бутэлькі святла», «Газета» і «Крок».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках