25 красавiка 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акторы-страйкоўцы Гарадзенскага драмтэатра знайшлі новую сцэну

1
Акторы-страйкоўцы Гарадзенскага драмтэатра знайшлі новую сцэну
ФОТА: TUT.BY

Cпектаклі з удзелам артыстаў будуць прадэманстраваныя гледачам у розных краінах Еўразвязу.

Дзесяць актораў, звольненых з Гарадзенскага драмтэатра, пераехалі ў Літву. Пра гэта «Народнай Волі» паведаміў былы рэжысёр тэатра Сяргей Курыленка.

З ягоных слоў, акторы ўжо прайшлі ў Вільні дзесяцідзённы карантын і цяпер абмяркоўваюць свой удзел у міжнародных праектах. Апошнія былі створаныя спецыяльна для творчых людзей, якія пацярпелі ад падзей у Беларусі.

Цяпер ідзе абмеркаванне будучыні рэпертуару. Плануецца, што спектаклі з удзелам гарадзенскіх артыстаў будуць прадэманстраваныя гледачам у розных краінах Еўразвязу.

У канцы верасня 2020 года з Гарадзенскага драмтэатра быў звольнены вядучы актор сцэны Ігар Уланаў. Ён абвясціў гледачам пра тое, што артысты прыпыняюць спектакль праз тое, што на акцыі пратэсту, якая прайшла ў Гародні 20 верасня, былі затрыманыя іх калегі - заслужаны артыст Беларусі Сяргей Курыленка і ягоная жонка актрыса Валянціна Харытонава.

Пазней была звольненая «па пагадненні бакоў» акторка Лізавета Мілінцэвіч.

27 кастрычнік два рэжысёры тэатра - галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст РБ Сяргей Курыленка - далучыліся да страйку. Дырэктар прапанаваў двум рэжысёрам напісаць заяву аб звальненні на ўласнае жаданне, але яны адмовіліся. А пазней стала вядома, што рэжысёраў звольнілі.

Пасля гэтага да страйку далучыліся акторы тэатра, якія заявілі, што падзяляюць грамадзянскую пазіцыю звольненых рэжысёраў. 30 кастрычніка шасцёра актораў былі звольненыя з тэатра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках