29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Shuma прапанавала альтэрнатыўную песню для «Еўравізіі», якая ўвасабляе беларускую рэальнасць

7
Shuma прапанавала альтэрнатыўную песню для «Еўравізіі», якая ўвасабляе беларускую рэальнасць
КАДРЫ З КЛІПА

У аснову песні Dreva легла старажытна-беларуская малітва.

У беларускага дуэта Shuma выйшаў кліп на песню Dreva, і ў ім шмат адсылак да беларускай рэчаіснасці. Відэа стварыла каманда ўкраінскіх відэамастакоў – на знак салідарнасці з беларусамі, піша tut.by.

Электронная этнагрупа Shuma прапанавала сваю версію песні ад Беларусі на «Еўравізію» – яна стала адказам групе «Галасы ЗМеста», якую Белтэлерадыёкампанія адпраўляе на песенны конкурс. Удзельнікі Shuma мяркуюць, што іхні кліп больш поўна адлюстроўвае тое, што з часоў прэзідэнцкіх выбараў адбываецца ў Беларусі. У апісанні да відэа артысты звяртаюцца да іншаземцаў:

– Прапануем вам паслухаць эмігранцкую версію [песні на «Еўравізію»] замест афіцыйнай, каб ваша ўражанне ад незалежнай беларускай музыкі засталося рэальным.

Героі роліка на песню Dreva скаваныя ланцугамі ці гвалтоўна імі падзеленыя, пад іх нагамі – кветкі белага і чырвонага колераў. Яшчэ адзін ключавы персанаж – чалавек у гарнітуры і з рагамі, якога атачаюць людзі ў чорным. Ссінелымі пальцамі ён трымаецца за кнігу ў чырвонай вокладцы, а потым кідае ў вязняў. У кадры з'яўляецца надпіс «Сыходзь» і малады чалавек, падобны на Мікалая Лукашэнку.

У аснову песні Dreva легла старажытна-беларускі малітва. Вакалістка Shuma Руся ўдакладняе, што цяпер жыве ў Кіеве і моліцца за свабоду беларусаў. Моліцца і яе гераіня ў кліпе. У фінале роліка яна засынае спакойным сном, а над яе галавой з'яўляецца тытр з напамінам пра тое, што ў Беларусі больш за сотню палітычных зняволеных.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках