20 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка рыхтуецца да ўцёкаў і пераводзіць актывы ў «гатоўку»?

44
Лукашэнка рыхтуецца да ўцёкаў і пераводзіць актывы ў «гатоўку»?

З'яўляецца новая інфармацыя пра вынікі сочынскай сустрэчы.

Чарговыя вынікі сочынскай сустрэчы прасочваюцца ў медыя, піша тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

Яшчэ за тыдзень да візіту Лукашэнкі ў Расею прыехаў Міхаіл Гуцарыеў, праводзіў сустрэчы, вёў кулуарныя перамовы з топ-мэнэджэрамі расейскіх кампаній, якія, як вядома, маюць магчымасць прамога кантакту з Пуціным.

Але чыноўнікам дзяржкампаній РФ было дадзенае палітычнае ўказанне не заключаць ніякіх дамоўленасцяў да сустрэчы кіраўнікоў. Міхаіл Гуцарыеў жа стаў галоўным лабістам вываду і распілоўвання расейскіх грошай.

Схема такая: афіцыйна грошы ў Беларусь ідуць у рамках закрыцця крэдытных ліній, рэфінансавання. Для гэтага і трэба ўгаварыць чыноўнікаў у дзяржкампаніях, каб яны потым угаварылі Пуціна даць грошы ў РБ. І ўжо потым праз падкантрольныя Лукашэнку і Гуцырыева фірмы грошы вяртаюцца назад у Расею праз кампаніі, якія пралабіравалі гэтыя крэдыты. Зразумела, важна не забыцца пакінуць сабе частку.

Але ніхто ўжо нават за грошы не хоча пэцкаць рукі і «інвеставаць» пад незразумелыя пакуль вынікі. А значыць Гуцарыеў хутка паляціць па іншых краінах з падобнымі «гастролямі».

Ну а навіны пра запускі новых праектаў, поспехі кампаній Гуцырыева (Беларускі вугаль, РасНафта, А101) - гэта толькі спроба набіць цану перад продажам актываў. Грошы кажуць больш красамоўна за словы, можна заўважыць, што Лукашэнка ўжо не так упэўнена трымаецца рукамі за трон, паступова выводзіць актывы ў кэш.

І рашэнне аб новым занятку для Гуцырыева - майнінг крыптавалюты ў Беларусі - гэта яшчэ адно пацверджанне таму, што не знайшоўшы грошай у рэальным выражэнні, давядзецца цяпер рабіць іх у віртуальным свеце.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках