24 красавiка 2024, Серада, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Нямеччыне супрацьстаяць расейскім спецслужбам

2
Як у Нямеччыне супрацьстаяць расейскім спецслужбам

Стасункі паміж Нямеччынай і РФ ускладняюцца інцыдэнтамі, звязанымі са спецслужбамі.

«Імаверна, што Енс Ф. перадаў планы паверхаў бундэстага расейскай спецслужбе. Цяпер яму выстаўленае абвінавачанне ў шпіянажы. Паводле інфармацыі Der Spiegel (пераклад - inopressa.ru), раней мужчына працаваў на «Штазі».

«Ф. быў супрацоўнікам службы, якая займаецца праверкай электрапрыбораў у нямецкім бундэстагу. На гэтай працы ў яго быў доступ да планаў паверхаў бундэстага. Іх ён, як паведамляецца, перадаў супрацоўніку расейскай вайсковай спецслужбы ГРУ ў Бэрліне», - нагадвае выданне.

«Паводле інфармацыі Der Spiegel, 55-гадовы Енс Ф. быў афіцэрам 9-й танкавай дывізіі Нацыянальнага народнага войска ГДР. У перыяд з 1984 да 1990 года ён, як мяркуюць следчыя, быў пазаштатным супрацоўнікам Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР («Штазі»). на гэтай пасадзе ён таксама кіраваў іншымі пазаштатнымі супрацоўнікамі «Штазі», - гаворыцца ў артыкуле.

«Цяпер стасункі паміж Нямеччынай і Расеяй ускладняюцца некалькімі інцыдэнтамі, звязанымі са спецслужбамі, - адзначае Der Spiegel. - Так, супрацоўнікі расейскай вайсковай спецслужбы, магчыма, узламалі IT-сістэму бундэстага і пры гэтым выкралі нават электронныя лісты з дэпутацкага офіса канцлеркі Ангелы Мэркель».

«Акрамя таго, федэральная пракуратура абвінавачвае грамадзяніна Расеі Вадзіма Красікава ў тым, што у 2019 годзе ён на даручэнне расейскай службы ўнутранай бяспекі ФСБ застрэліў у Бэрліне грамадзяніна Грузіі, які жыў у эміграцыі».

«Да таго ж адносіны ўскладняюцца і справай Аляксея Навальнага. (...) ЕЗ абвінавачвае расейскую дзяржаву ў тым, што яна нясе адказнасць за яго атручэнне».

«Паводле інфармацыі Der Spiegel, нямецкія следчыя выйшлі на след новай справы, звязанай з бундэстагам, ужо некалькі гадоў таму. Пракуратура пачала расследаванне ўжо ў 2017 годзе», - адзначае выданне.

«Паведамляецца, што Енс Ф. скапіяваў PDF-файлы з планамі паверхаў бундэстага і запісаў іх на кампакт-дыскі. Паводле інфармацыі Der Spiegel, гэтыя дыскі былі адпраўленыя вайсковаму аташэ ў расейскім пасольстве ў Бэрліне. На думку следчых, гэты аташэ з'яўляецца супрацоўнікам вайсковай спецслужбы ГРУ».

«Паводле інфармацыі Der Spiegel, Ф. знаходзіцца на волі. Гэта сведчыць пра адсутнасць дастатковых звестак для ўзяцця падазраванага пад варту», - піша выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках